FluxusMuseum знаходзіцца на востраве Парас. Шукаюць відэапрацы, якія доўжацца не больш за 25 хвілін. Асабліва цікавяць эксперыментальныя і нават «анамальныя» творы, у якіх творцы арыгінальнічаюць і прапануюць нечаканую структуру і стыль. Прапановы могуць быць пададзены ў пісьмовай форме, у выглядзе раскадроўкі або відэаканспектаў.
Арганізатары прапануюць: – афлайн-выставу і анлайн-выставу – ганарар 600 EUR – прыз за 1 месца 10 000 EUR – прыз за 2 месца 5000 EUR.