Bradford Producing Hub: International Artist Exchange – анлайн-#праграма міжнароднага абмену творцаў
Для каго:#творцы розных дысцыплін. Калі: 7 семінараў у інтэрвале снежань 2023 – сакавік 2024.
Запрашаюць тых, хто хоча навучыцца даносіць свае працы да сусветнай аўдыторыі і наладжваць новыя прафесійныя сувязі з творцамі з усяго свету. Запланаваныя прагляды міжнародных анлайн-спектакляў і лічбавых прац з групавымі абмеркаваннямі і сустрэчы з мастакамі і кампаніямі, якія займаюцца шырокай міжнароднай працай.
Арганізатары прапануюць: – стыпендыю на ўдзел у праграме.