PRAKSIS Residency, ‘Bricking It: An Urgent Situation 2024’ – творчая #рэзідэнцыя на Балі, #Інданезі…

PRAKSIS Residency, ‘Bricking It: An Urgent Situation 2024’ – творчая #рэзідэнцыя на Балі, #Інданезія

Для каго: #дызайнеры, #мастакі, рамеснікі, #даследчыкі і г.д.
Калі: 1 – 30 красавіка 2024.

Традыцыйная інданезійская цэгла не абпальваецца і не патрабуе раствора: толькі вада і трэнне злучаюць цэглу, ствараючы структуры, якія дэманструюць дзіўную гнуткасць і ўстойлівасць. Дзякуючы гэтаму шматлікія будынкі ў Інданезіі вытрымлівалі землятрусы больш за шэсць стагоддзяў. Удзельнікі рэзідэнцыі будуць працаваць і эксперыментаваць з інданезійскай цэглай.

Арганізатары прапануюць:
– пражыванне
– харчаванне
– стыпендыю 425 EUR
– праезд.

Ддл: 4 студзеня 2024.
Падаць заяўку.

#дызайн #мастацтва #арт