«Як пабудаваць паспяховую каманду» – анлайн і афлайн-#трэнінг па каманднай працы ў #Варшава, #Польшча
Калі: 24 лістапада ў 18.00.
Запрашаюць даведацца, як стварыць сапраўдную каманду, і разабрацца, як нашы каштоўнасці ўплываюць на псіхалагічна бяспечнае і эфектыўнае ўзаемадзеянне ў калектыве. І ўсё гэта замацаваць з дапамогай каманднай гульні. Запланаваныя і індывідуальныя сесіі.
Што вас чакае на трэнінгу: – што такое каманда і яе адрозненні ад групы – спіральная дынаміка і каманда – псіхалагічная бяспека, значэнне эфектыўнай камунікацыі, асэртыўнасць – прынцыпы слухання і выказвання меркавання ў калектыве / зваротная сувязь – разуменне канфліктаў і іх прычын. Метады вырашэння канфліктаў і пабудова канструктыўных дыялогаў.
Вядучая трэнінгу Валерыя Крамянецкая – 12 гадоў у менеджменце, з іх 4 гады дырэктар агенцтва, коуч ICF і ментар кіраўнікоў.