Jardin Rouge ад фонду Montresso – #рэзідэнцыя для творцаў у Маракешы, #Марока
Для каго:#творцы розных дысцыплін. Калі: 1-3 месяцы ў 2024.
Jardin Rouge – сучасная лабараторыя творчасці, мэтай якой з’яўляецца прасоўванне інавацыйных ідэй. У рэзідэнцыі могуць прымаць удзел #мастакі, #скульптары, #фатографы і іншыя творцы мараканскай або замежнай нацыянальнасці. Удзел прадугледжвае распрацоўку і стварэнне мастацкіх прац. Пры згодзе мастакоў частка твораў можа быць узгодненай для куплі калекцыянерамі.
Рэзідэнцыя прапануе: – праезд – пражыванне – харчаванне – месца для працы – тэхнічныя і матэрыяльныя сродкі на вытворчасць.