Факультэт лічбавага мастацтва пры University of Applied Arts Vienna прымае заяўкі на праграму Digital Arts. Гэта аб’яднаная праграма бакалаўрыяту і магістратуры працягласцю 4 гады. Куратары праграмы – мастацкі калектыў UBERMORGEN, які займаецца эксперыментальным лічбавым мастацтвам. Запрашаюць навучацца сучасным метадам #media_art, звяртаючы ўвагу на грамадскую значнасць #мастацтва, сувязь лічбавага мастацтва і сацыяльна-палітычнай прасторы, інклюзіўнасць.
Для залічэння трэба здаць уступны іспыт. Праграма рэалізуецца на нямецкай і англійскай мовах (на момант паступлення веданне нямецкайне патрабуецца).