→ Беларуская асацыяцыя журналістаў запрашае на вэбінар, дзе разбяруць, як выкарыстоўваць штучны інтэлект у працы рэдакцый і НДА — ад маніторынгу да стварэння кантэнту і аўтаматызацыі руціны.
◉ Для каго:#журналісты/-кі, #рэдактары/-кі, #блогеры/-кі, #актывісты/-кі і каманды НДА з медыяпраектамі. ◉ Калі: 9 красавіка, 17:00-19:30 Варшава | 18:00-20:30 Вільнюс | 19:00-21:30 Мінск.
Праграма: • Тлумачэнне, што такое ШІ-агенты і як яны працуюць • Прыклады выкарыстання ў медыя і НДА • Інструменты для маніторынгу, планавання і працы з кантэнтам • Практычныя сцэнары для хуткага старту.