Бясплатныя анлайн-курсы для #НДА ад DrivED Ініцыятыва DrivED запрашае на серыю курсаў у фармаце кале…

Бясплатныя анлайн-курсы для #НДА ад DrivED

Ініцыятыва DrivED запрашае на серыю курсаў у фармаце калектыўнага розуму для лідараў і супрацоўнікаў НДА.

Што гэта значыць?

Мы не будзем вас вучыць — вы і так ведаеце і ўмееце. Вы паглядзіце, што робяць іншыя, і самі вырашыце, што падыходзіць менавіта вам.

Унутры кожнага з курсаў — гісторыі з практыкі, ключы і інструменты, прыёмы для вырашэння задач з прыкладамі і нюансамі, крокі для рэалістычнага прымянення.

Усе курсы кароткія, займуць каля 20–30 хвілін на чытанне тэкстаў. Аднак увабіраюць тое, што працуе ў нашым кантэксце.


◉ Для каго: #НДА, #лідары/-кі і супрацоўнікі/-цы каманд, якія хочуць палепшыць унутраныя працэсы, камунікацыю і ўстойлівасць

Курсы:

1⃣ Камунікацыя ў камандзе — пра рэгулярную камунікацыю і вырашэнне канфліктаў
Зарэгістравацца

2⃣ Матывацыя ўнутры каманды — як падтрымліваць доўгатэрміновую матывацыю
Зарэгістравацца

3⃣ Камунікацыя з аўдыторыяй: прасоўванне падзеі
Зарэгістравацца

4⃣ Першыя крокі да кіравання працэсамі ў НДА
Зарэгістравацца

5⃣ Як дапамагчы камандзе прыняць змены
Зарэгістравацца

Курсы будуць даступныя бясплатна да кастрычніка 2026 года.


навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!