Конкурс праектаў для ўдзелу ў Mesh Festival 2026 | #Швейцарыя → Mesh Festival — фестываль мастацтва …
→ Mesh Festival — фестываль мастацтва і тэхналогій, які даследуе будучыню гарадоў — шукае мастацкія, даследчыя і калектыўныя праекты, якія асэнсоўваюць тэму клопату (care) у гарадскім кантэксце.
◉ Для каго: #мастакі/-чкі, #даследчыкі/-цы, #НДА, адукацыйныя і супольнасныя ініцыятывы; усе, хто працуе з тэмай гарадоў і іх будучыні. Індывідуальна або камандай.
◉ Даты фестывалю: 14-18 кастрычніка.
У фокусе:
– Як лічбавыя тэхналогіі змяняюць гарады
– Як фізічныя, віртуальныя, экалагічныя і алгарытмічныя прасторы могуць стаць больш справядлівымі, даступнымі і ўстойлівымі.
Фарматы праектаў: інсталяцыі, перформансы, музыка / саўнд, паказ фільмаў, інтэрвенцыі ў публічнай прасторы, лекцыі, дыскусіі, варкшопы, даследчыя і гібрыдныя фарматы, супраца з інстытуцыямі і НДА.
Умовы: праект не старэйшы за 2 гады; павінен быць завершаны да 15 верасня; ганарары і бюджэты абмяркоўваюцца пасля адбору
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!