EVZ Foundation: #грант для арганізацый, што развіваюць моладзевую грамадзянскую супольнасць→ EVZ Fou…

EVZ Foundation: #грант для арганізацый, што развіваюць моладзевую грамадзянскую супольнасць

→ EVZ Foundation прымае заяўкі на новую праграму Young Civil Societies for Democracy з мэтай падтрымкі двух- або шматбаковых моладзевых праектаў, што развіваюць удзел у дэмакратычным жыцці, крытычнае мысленне і грамадзянскую актыўнасць праз адукацыю.
У праекты можа ўваходзіць фінансаванне міні-праектаў, ініцыяваных і рэалізаваных самімі ўдзельнік(ц)амі (моладдзю).

Для каго: некамерцыйныя арганізацыі з #Германія, #Польшча, #Чэхія, #Грузія, #Украіна і беларуская дыяспара, якія імкнуцца навучаць дэмакратыі, правам чалавека і практыкам удзелу.

Што фінансуецца:
– Міжнародныя адукацыйныя праекты для моладзі
– Дэмакратычная і прававая адукацыя з магчымасцямі ўдзелу
– Форумы, абмены, трэнінгі, кампаніі
– Міні-праекты, ініцыяваныя моладдзю
– Усё, што стварае прастору для актыўнай грамадзянскай пазіцыі.

Прапануецца фінансаванне ад 20 000 да 65 000 EUR.

Шукаеце партнёра для супрацы?
Запоўніце Partner Matching Form і далучайцеся да спісу арганізацый, адкрытых да супрацоўніцтва.

Далучайцеся да Q&A-сесій (на англійскай): 3 верасня, 1 кастрычніка, 13:00-14:30 (CET).

Ддл: 15 кастрычніка, 23:59 (CET).
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!