Дзве ментарскія праграмы для творцаў і культурных прафесіяналаў/-к у #Польшча1⃣ A–Z #9 — #пр…

Дзве ментарскія праграмы для творцаў і культурных прафесіяналаў/-к у #Польшча

1⃣ A–Z #9 — #праграма з серыі анлайн-лекцый, кансультацый + Летняя школа ад Fundacja Sztuki Polskiej ING

Для каго: #мастакі/-чкі і творчыя прафесіяналы/-кі.
Калі:
– Лекцыі: 24 сакавіка – 3 красавіка (18:00–20:00, Zoom)
– Кансультацыі: красавік–чэрвень
– Летняя школа: для ўдзельнікаў/-ц, адабраных па выніках кансультацый.

Праграма:
– Відэалекцыі з вядомымі маста(ч)камі і куратар(к)амі (Andrea Fraser, Anna Konik, Ika Sienkiewicz-Nowacka, група Zakole і інш.)
– Партфоліа-кансультацыі (30 хв., анлайн) з эксперт(к)амі з польскіх інстытуцый
– Летняя школа з ментар(к)амі для 8–10 адабраных удзельнікаў/-ц.
Зарэгістравацца


2⃣ Kompas Kultury — #ментарства для фрылансераў/-к, што працуюць у #Варшава ў сферы культуры ад Staromiejski Dom Kultury (SDK)

Калі: 17 красавіка – 12 чэрвеня (штотыдзень па чацвяргах, 10:30–13:30, offline).

Праграма:
– 6 трохгадзінных сесій (інтэрактыўная групавая праца)
– Асабістыя кансультацыі (дадаткова 3 гадзіны)
– Доступ да адукацыйных матэрыялаў ад Fundacja Culture Shock.

Ддл: 23 сакавіка.
Даведацца больш

***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram:
@sekktor+@sekktor_chat.
Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.