Гэтым разам лавіце падборку-дайджэст #sekktorProjects Знаёмцеся з трыма ініцыятывамі — майстэрня, …

Гэтым разам лавіце падборку-дайджэст #sekktorProjects

Знаёмцеся з трыма ініцыятывамі — майстэрня, пераклады, аўдыякніга. Калі хочаце далучыцца, падтрымаць або знайсці партнёраў, глядзіце падрабязнасці ў картках, а кантакты шукайце ніжэй.

ZAR(Y)A
Творчая майстэрня ў Кракаве, #Польшча. Шукаюць магчымасці фінансавай падтрымкі майстэрні і зацікаўленых далучыцца да майстар-класаў.
Кантакт для сувязі у Тэлеграм.

BelRead
Пераклады замежнай літаратуры на беларускую мову. Шукаюць партнёраў для супрацы, фінансавую падтрымку для перакладчыкаў і выдання новых кніг.
Падтрымаць на Patreon.
Instagram | Youtube | TikTok | Facebook

“Цемра сыдзе”
Аўдыякніга з вершамі на беларускай і рускай мовах, а таксама некалькі аўтарскіх песень. Збіраюць €2600 для выпуску кнігі.
Падтрымаць на Gronka.

***
Калі хочаце і можаце расказаць пра сябе ці свой грамадска-культурніцкі праект, мы рады гэтаму паспрыяць!
– Праз sekktorPeople шукайце працу, замоўцаў і partners in crime!
– Праз sekktorProjects – партнёрствы, людзей у каманды ці аўдыторыю для вашых ініцыятыў.

Чакаем вашыя “візітоўкі” кожны дзень!

***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram:
@sekktor+@sekktor_chat.
Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.