Visegrad+ Grants — #конкурс_грантаў на праекты, якія спрыяюць працэсам дэмакратызацыі і трансфармацы…

Visegrad+ Grants — #конкурс_грантаў на праекты, якія спрыяюць працэсам дэмакратызацыі і трансфармацый у краінах Заходніх Балкан і Усходняга Партнёрства

Гранты Visegrad+ павінны рэалізоўвацца ў рэгіёнах Усходняга Партнёрства (EaP) або Заходніх Балкан (WB), і/або мець значны ўплыў на мясцовыя супольнасці хаця б у адной з гэтых краін:
– Заходнія Балканы: Албанія, Боснія і Герцагавіна, Косава*, Паўночная Македонія, Чарнагорыя, Сербія.
– Усходняе Партнёрства: Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Малдова, Украіна.

Тэмы:
#культура і агульная ідэнтычнасць
#адукацыя і нарошчванне патэнцыялу
#інавацыі, #прадпрымальніцтва
– дэмакратычныя каштоўнасці і #медыя
– рэгіянальнае развіццё, #экалогія і турызм
– грамадскае развіццё
– публічная палітыка.

Патрабаванні:
3xV4 + 1xEaP/WB: Мінімум 3 партнёры з краін Вышаградскай групы (V4) + 1 партнёр з Усходняга Партнёрства (EaP) або Заходніх Балкан (WB).
2xV4 + 2xEaP/WB: Для заяўнікаў з EaP або WB дастаткова 2 партнёраў з V4 пры ўмове ўключэння яшчэ аднаго партнёра з EaP або WB.

Фінансаванне:
– Да 100% бюджэту праекта
– Максімум 15% ад агульнай сумы на непрамыя выдаткі.

Ддл: 1 лютага.
Наступныя: 1 чэрвеня і 1 кастрычніка (падача заявак адкрываецца за 30 дзён да тэрміну).
Даведацца больш.

***
Маем extreme-статус у Беларусі.
Нашы бяспечныя каналы: sekktor.online | Instagram
Падтрымаць