UNFRAMED — #выстава сучаснага мастацтва з выкарыстаннем #AR Для каго: візуальныя #мастакі/-чкі і пе…

UNFRAMED — #выстава сучаснага мастацтва з выкарыстаннем #AR

Для каго: візуальныя #мастакі/-чкі і перформеры/-кі ва ўзросце ад 21 да 40 гадоў, чые працы даследуюць адну або некалькі з 15 прапанаваных тэм.

Мэты праекта: пераасэнсаваць узаемадзеянне гледачоў/-ак з сучасным мастацтвам і сацыяльнымі працэсамі праз дапоўненую рэальнасць (AR).
Экспазіцыя будзе дапоўнена Reality Array modules — фізічнымі інсталяцыямі, зробленымі з перапрацаванага пластыка. Яны будуць паказаны ў Эстоніі, Італіі, Швецыі і Фінляндыі з сакавіка па лістапад 2025 года.

Тэмы:
– Экалагічная шкода, лес і чалавечая дзейнасць
– Гендарная роўнасць і квір-культура
– AI, алгарытмы і этычныя выклікі
– Сацыяльная справядлівасць і ўмовы працы
І яшчэ 11 тэм, заснаваных на еўрапейскіх палітычных дакументах.

Прапануецца:
– Прымаюцца існуючыя арт-аб’екты: 2D (малюнкі, фота), 3D (скульптуры, інсталяцыі), відэа і іншыя лічбавыя формы
– Ганарар 200 EUR.

Ддл: 1 лютага.
Даведацца больш.

***
Маем extreme-статус у Беларусі.
Нашы бяспечныя каналы: sekktor.online | Instagram
Падтрымаць

#мастацтва