Запомнім: ніколі не адказваем на дзякуй словамі “калі ласка” — гэта калька з расейскае мовы. Нашае “калі ласка” суправаджае просьбу
Трошкі цікавага пра “дзякуй”:
Дзякуем мы КАМУ, а не КАГО (як у рас. мове): дзякую (каму?) табе, сябрам.
Слова “дзякуй” скланяецца як звычайны назоўнік: „А што мне з твайго дзякуя? Якая цана яму, гэтаму дзякую? Зь дзякуем, брат, у краму ня пойдзеш. І на дзякуі не пражывеш…” (Я. Рапановіч).
Слова “дзякуй” мужчынскага роду: вялікі дзякуй як вялікі трамвай.
“Дзякуй” зьявіўся ў нашай мове прыкладна у 15 ст.
Калі вы любіце скарачаць словы ў перапісках, пішыце ня “дзяк”, а “дзяка” — гэтае слова калісьці ўжывалася ў множным ліку (“дзякі”) замест “дзякуй”.
#новыясловы на роднай мове
@mog_drive_chat