Шмат хто чуў думку, што “вораг майго ворага – мой саюзнік”. Аднак тэорыя – адно, а практыка – іншае. Гісторыя шмат разоў паказала, што тыя расейцы і расіяне, якія выступалі супраць сваёй улады, вельмі часта падтрымлівалі агрэсіўны, нявольніцкі і г.зв. імперскі курс сваёй дзяржавы і не прызнавалі нашы правы на свабоду. Вашай увазе пару прыкладаў:
Дзекабрысты змагаліся супраць царскай улады, але не выступалі за Расію ў тым межах і зусім не хацелі даць свабоду паняволеным народам. Асабліва імперскім было “Паўднёвае таварыства”.
Расійкія дзеячы культуры – Пушкін ці Дастаеўскі – таксама былі пакараныя іх расійскай царскай уладай, але выступалі за непадзельную Расію. Крытыкавалі нашы вызвольныя паўстанні і лічылі нашу краіну часткай Расіі.
Бальшавікі змагаліся з царскай уладай і агульна белымі, але што адныя, што другія выступалі за вялікую імперыю, толькі ў розных выданнях.
Сярод савецкіх дысідэнтаў, якія адназначна выступалі супраць савецкай улады, таксама былі прыхільнікі расейства, найлепшым прыкладам – Салжаніын, якім дарэчы захапляецца Пуцін. Той самы Салжаніцын, які лічыў нашу краіна часткай Расіі, а беларусаў – расейцамі.
“Дэмакрат” Ельцын таксама праводзіў тыповую расійскую палітыку, у дачыненні Беларусі гэта была стаўка на Кебіча.
З нядаўняй гісторыі можна прыгадаць, як кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Мілінкевіч распавядаў аб негатыўнай рэакцыі расійскіх дэмакратаў на еўрапейскі шлях Беларусі.
Зрэшты, нават апошнія гады можна было пабачыць нямала прыкладаў антыпуцінцаў, якія падтрымлівалі класічную расейскую ідэалогію, або/і пераказвалі расейскія наратывы.
Ці варта рабіць высновы з гісторыі, у тым ліку каб не наступаць на падобныя граблі – пытанне рытарычнае.
Ды і згадайце, што пісалася ў газеце “Mužyckaja prauda” і што перад смерцю пісаў Каліноўскі. Бо актуальна далей.