Траціна кніг з «чорнага спісу» Мінінфарма — для дзяцей і падлеткаў«Сярод іх — кнігі пра цела, першае…

Траціна кніг з «чорнага спісу» Мінінфарма — для дзяцей і падлеткаў

«Сярод іх — кнігі пра цела, першае каханне, прыняцце сябе, страты і траўмы, адносіны з бацькамі і сябрамі, булінг, квір-ідэнтычнасць, пераадоленне сваіх страхаў… Іншымі словамі — пра рэальны досвед падлеткаў, а не пра “традыцыйныя каштоўнасці” і “гатоўнасць да сямейнага жыцця», — заўважыла прафесарка Ірына Сідорская.

«Чаму гэта выклікае страх у дзяржавы? Бо гэтыя кнігі вучаць думаць, адчуваць, разумець сябе. Яны не пра паслухмянасць, а пра досвед і чалавечнасць».

На думку Сідорскай, уладам «хочацца, каб падлеткі не ведалі пра свае правы, не ведалі слоў, каб апісаць свае праблемы, не ведалі, што яны не адзінокія», адзначае Еўрарадыё.