Чэрвенская разня. Як двухтысячную калону вязняў забівалі падчас пешага маршу з Менска — трагедыя, як…

Чэрвенская разня.
Як двухтысячную калону вязняў забівалі падчас пешага маршу з Менска — трагедыя, якую спрабавалі схаваць у СССР

На чацвёрты дзень пасля пачатку нямецкага ўварвання ў СССР з Менска ў бок Магілёва выйшла калона з дзвюх тысяч чалавек. Гэта былі зняволеныя, у асноўным палітычныя. У калоне ішлі нават цяжарныя жанчыны. Частку знясіленых кругласутачным маршам людзей супрацоўнікі НКВД забілі яшчэ па дарозе, астатніх вырашылі расстраляць у Чэрвені. Але некаторыя здолелі збегчы, і дзякуючы ім мы ведаем пра гэтыя страшныя падзеі.

Сярод ахвяр многія былі з Літвы, у тым ліку высокапастаўленыя палітыкі, — гэта адзіны выпадак масавага забойства літоўскіх палітвязняў савецкімі сілавікамі на тэрыторыі нашай краіны.

“Люстэрка” расказвае пра трагедыю, якая ў Літве вядомая як «Чэрвенская разня» ці «Чэрвенская дарога смерці», а ў Беларусі доўгі час замоўчвалася — і сёння пра яе ведаюць далёка не ўсе.

На здымку: Паслы Польшчы і Літвы ў Беларусі на акцыі памяці, прысвечанай 80-годдзю трагедыі ў 2021 годзе