Кропка рэкамендуе: новы адукацыйны анлайн-курс ад ОЕЕС «Мае сэнс»
Пра што? Як уладкаваны грамадскія арганізацыі і ініцыятывы: як ацэньваць патрэбы мэтавых груп, распрацоўваць праекты, прасоўваць дзейнасць і паслугі, арганізоўваць працу каманды і працэсы.
Для каго? Людзі, якія пачалі працаваць ці валанцёрыць у грамадскім сектары ў апошнія гады, усяму вучацца на практыцы і ім бракуе патрымкі ад больш дасведчаных калег/жанак.
Праграма складаецца з кароткіх навучальных відэаролікаў, варкшопаў, тэкстаў і заданняў.
Навучанне пройдзе з 19 кастрычніка па 20 лістапада.