#dissidentby Год таму не стала палітвязня Ігара Ледніка. Прычынай смерці стала спыненне сэрца. Меды…

#dissidentby
Год таму не стала палітвязня Ігара Ледніка. Прычынай смерці стала спыненне сэрца. Медыкі спрабавалі яго рэаніміраваць, аднак беспаспяхова.

Ігар Леднік быў сябрам Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) у Барысаве. Ён быў затрыманы 18 красавіка 2022 года. Напачатку Ігару Ледніку прысудзілі 15 сутак адміністрацыйнага арышту, але пасля іх ён на волю не выйшаў. Згодна з матэрыяламі справы, Ігар Леднік з чэрвеня па снежань 2020 года прадаставіў для публікацыі ў адзін з часопісаў артыкул з загалоўкам «Міжнародна прызнаны нейтралітэт Беларусі — гарантыя бяспекі ў рэгіёне АБСЕ». У гэтым артыкуле ўбачылі знявагу Лукашэнкі і абвінавацілі Ігара Ледніка па арт. 367 ч.2 “Паклёп на прэзідэнта Рэспублікі Беларусь“.

У выніку палітзняволенаму прысудзілі 3 гады пазбаўлення волі, не гледзячы на тое, што ён з’яўляўся інвалідам 2-й групы і меў праблемы з сэрцам.

Смерць палітвязня стала чарговым сведчаннем жорсткіх умоў утрымання і адсутнасці належнай медыцынскай дапамогі ў месцах пазбаўлення волі.