Нешта ў апошнія дні зашмат абмяркоўваюць балбатню розных старых маразматыкаў. Надакучыла. Давайце лепш падзякуем людзям, якія моўчкі робяць сваю справу. У Беларусі. Унутры краіны, дзе, здаецца, не засталося паветра нават для слова. А яны дзейнічаюць, ратуючы жыцці і свабоду беларусаў.
Дзякуй службам эвакуацыі, якія не кінулі ўсё і не з’ехалі, а дапамагаюць выбрацца іншым: былым палітвязням ці людзям, якім пагражае зняволенне. Цяжка ўявіць, наколькі гэта праца небяспечная, і наколькі складана захоўваць яе ў сакрэце і паралельна весці звычайнае жыццё. Але гістарычны момант – ён такі, зноў прыйшоў час падпольшчыкаў і партызан.
Мы не ведаем імёнаў, таму проста дзякуй вам, героі. Беражыце сябе.
Жыве Беларусь!