Люты. Бахмут.Непаўторны далягляд.(аповед 12) Бахмут ляжаў як на далоні. Дарога, закаваная ў лёд, ішла ўніз. Тут пачынаўся прыгарад Бахмута – сяло Хромава. Прыватны сектар. За ім пачыналіся шматпавярховыя жылыя дамы заходняй часткі Бахмута. Там-сям сустракаліся аўтамабілі мясцовых жыхароў – у асноўным расейскага аўтапрома. Недзе там, унізе, цякла рэчка без назвы. Над ёй невялікі вузкі мост, […]
Клачко Аляксандр Кусь
Асабістыя думкі, меркаванні, погляды і назіранні Ваяра Клачко “Кусь” Аляксандра,
Генетычны склад: 63,7% усходнееўрапеца, 30,1% балта і 6,2% балканца
У маіх генах 63,7% усходнееўрапеца, 30,1% балта і 6,2% балканца. Яшчэ ў Беларусі планаваў здаць генетычны тэст. Але дайшлі рукі толькі зараз. Літвінская беларуска-літоўская кроў дасталася мне ад маіх продкаў Цікава было б даведацца пра балканскі след.
Мерапрыемства ў Вільні 26 чэрвеня 2024 прысвечана другой гадавіне бою пад Лісічанскам
БОЙ ПАД ЛІСІЧАНСКАМ26 чэрвеня 2022 Запрашаем на мерапрыемства, прысвечанае другой гадавіне боя пад Лісічанскам. ПАДЧАС СТРЫМЛІВАННЯ РАСЕЙСКАЙ БРОНЕТЭХНІКІ, спрабаваўшай адрэзаць апошні шлях выхаду з горада частак ЗСУ праз нафтаперапрацоўчы завод: ЗАГІНУЛІ:Іван “Брэст” Марчук, камандзір батальёна “Волат” палка КаліноўскагаВасіль “Атам” Грудовік, баец батальёна “Волат”Вадзім “Папік” Шатроў, баец батальёна “Волат”Васіль “Сябро” Парфянкоў, баец батальёна “Волат” ТРАПІЛІ Ў […]
Вучым прапагандыстаў матчынай мове
Вучым прапагандыстаў матчынай мове
Паўмаскоўскія прапагандысты праніклі на закрытую канферэнцыю блока Воля з выбаршчыкамі
Паўмаскоўскія прапагандысты “праніклі” на закрытую адкрытыю канферэнцыю блока Воля з выбаршчыкамі і… вырашылі дапамагчы трансляваць нашу павестку на тэрыторыю Беларусі. Дзякуй, таварышы Бачу магчымасьці супрацы ў гэтым накірунку…тым больш з такімі прыгожымі прадстаўнікамі А наконт каштоўнасьцяў: прыйдзе час і беларускасьць пераможа маскоўскую багну ў галовах і сэрцах тых, каго закрануў рускі свет. (Адзінае негатыўнае ўражанне […]
На светлафоры беларус папрасіў сфатаграфавацца і падзякаваў за падтрымку
На светлафоры нейкі мужык папрасіў сфатаграфавацца са мной. – Навошта? – запытаўся я, думаючы, мо які дзіўны літовец. – Баец палка Каліноўскага…?, – удакладніў мужчына, які аказаўся беларусам.– Ааа, так, можна, – пагадзіўся я. Сфатаграфаваліся. – Не чакаў цябе тут убачыць, – сказаў ён – Вільня малая, – адказаў я. – Дзякуй, за тое, што […]
Дарога на працу ў Бахмут: апошняя вуліца Зялёная і лінія фронта ў чэрвені 2024
Люты. Бахмут.Дарога на працу ў Бахмут(аповед 11)частка 1 Зялёная – апошняя вуліца, па якой мы выязжалі з Часовага Яра ў Бахмут. Зараз, гледзячы на мапу баёў Deepstate, бачна, што на ёй спынілася лінія фронта. Ад Часова Ярскай вуліцы Зялёнай да ўскрайку Бахмута (пасёлак Хромава) было да 6 км адлегласьці альбо менш за 10 хвілін на […]
Звычайны працоўны ранак у Бахмуце: падрыхтоўка да баявога выезду 4 лютага 2023 года
Люты. Бахмут.Звычайны працоўны ранак(аповед 10 частка 2) Я вылез са свайго спальніка. Сеў на драўляным насціле. Дзіўна, але спіна ў гэтую кадэнцыю амаль не балела. (Што не скажу пра Бачу). Месяц назад мы з Бачой пілі нейкія ягоныя лекі-абезболы, якія трошкі спасалі нас ад болю ў паясніцы з-за жорсткага спальнага месца. Я мог спаць на […]
Батальён “Волат” палка Каліноўскага збірае сродкі на РЭБ
Батальён “Волат” палка Каліноўскага збірае на РЭБ. Спасылка на рэквізіты ў канцы стацці пра Паўла “Дзядзьку” Шурмея: https://www.google.com/amp/s/amp.censor.net/ua/resonance/3491004/pavel_dzyadzka_shurmeyi
Звычайны працоўны ранак у Бахмуце 4 лютага 2023 года ў Часовым Яры
Люты. Бахмут.Звычайны працоўны ранак(аповед 10 частка 1) Я прачнуўся а 5-й ранку 4-га лютага 2023-га ў нашым цемным і даволі адсырэўшым на той месяц склепе Часовага Яру. Цемра была ўмоўная, бо агеньчык абагравальніка, што працаваў ад газавага балона, усё-ж-такі праражаў яе. Потым уключылі святло. Электрычнасьць вырабляў бензагенератар, усталяваны на першым паверсе нашага будынка (каб не […]