Навіны
*
Рабочий визит BELPOL в Литовскую РеспубликуС 11 по 14 сентября 2024 года публичные и непубличные пре…
*
​​«Адпусці народ Мой»: заклікаем маліцца за Беларусь 17 верасня17 верасня праваслаўныя хрысціяне, як…
*
РАЗМОЎНЫ КЛУБ ЛІТОЎСКАЙ МОВЫ адкрываецца пры нашай парафіі. Вядучы і настаўнік – святар Віталіус Моц…
*
Усім прывітанне! Будзем рады бачыць вас на гэтым (і не толькі) тыдні ў «Кропцы». Такія часы, што хо…
*
15 верасня адзначаўся Міжнародны дзень дэмакратыі.Для пачатку вызначэнне тэрміну «дэмакратыя», каб п…
*
Лавіце афішу падзей у беларускай прасторы 16-22 верасьня Панядзелак16:00 — адкрыцьцё выставы Плякат…
*
Сёння дзень смерці СЯРГЕЯ ПАЎЛОВІЧА – выбітнага беларускага педагога, багаслова, царкоўна-грамадскаг…
*
Тааааак!Хто з нашых парафіян не дайшоў да службы?Вось спасылка :)…
*
15 верасня 1929 г. у Менску нарадзіўся мастак-графік, выкладнік Арлен Кашкурэвіч*. Працаваў у станк…

Люты. Бахмут.Пошук пазіцыі.(аповед 14)Частка 2Выехалі зноў на галоўную вуліцу (Леванеўскага).Справа …

*

Люты. Бахмут.
Пошук пазіцыі.

(аповед 14)

Частка 2


Выехалі зноў на галоўную вуліцу (Леванеўскага).

Справа і злева ў гэтым месты высіліся сярод прыватнага сектара шматпавярхоўкі і, нават, працавала невялікая прадуктовая крама.

Даехалі да чыгуначнага маста. Перад ім павярнулі налева. Тут, па левы бок дарогі, пачыналіся пяціпавярховікі. (Адзін з іх, што быў на адлегласьці 500 м ад нашай будучай пазіцыі “Жыгуль”, стане нашым арыентырам для СПГ-9. Каля яго ж, потым, падарвецца з нейкай невядомай нам нагоды і цалкам выгарыць украінскі БТР).

Справа ішоў гаражны масіў. Ён зацікавіў нас. Але і тут не знайшлі мы пазіцыю для сапага. Дакладней укрыцця, якое было неабходным патрабаваннем для пазіцыі.

Далей трапілі на пляцоўку між прыватнымі дамамі. Пачалі прыглядацца. Але адзін з дамоў аказаўся жылым – да нас выйшаў гаспадар, які вельмі перажываў, каб мы тут не ўлаштоўваліся. І яго можна было зразумець – у адказ магло прыляцець і пашкодзіць ягоны дом і яго самога. Таму мы крочылі далей – да высокага адміністратыўнага будынка ля дарогі. А Д(жон) вярнуўся да аўтамабіля, каб па дарозе падагнаць яго туды.

Адміністрацыйны трохпавярховы будынак з выбітым шклом і пашкоджаным дахам. За ім, калі глядзець з вуліцы Леванеўскага, пасадка з маладзенькіх сосен. Падобна быццам на пітомнік. Сярод іх уваход у падземнае бомбасховішча. Аб лепшым укрыцці і марыць мы не маглі. Я памеціў сабе ў планшэце каардынаты гэтай пазіцыі. Знайшоў і вызначыў каардынаты арыентыра для вядзення агня з яе.

Але было два “але”:
– у выпадку магчымай карэгоўкі агня, калі нам трэба будзе змясьціць ствол сапага направа – нам могуць замінаць весьці агонь вялікія прыгожыя елкі;
– пазіцыя амаль уся пястрэла варонкамі ад разарваўшыхся снарадаў. У двух месцах ззялі вялікія варонкі ад С-300 і хвост ад касетнага боепрыпаса, утыркнуты ў зямлю.

Гэта сведчыла аб тым, што не мы першыя аблюбавалі гэтую пазіцыю з выдатнейшым укрыццём і яна была добра прыстраляна расейцамі.

Побач мы знайшлі і пазначылі каардынаты яшчэ адной магчымай пазіцыі з арыентырам у выглядзе электычнага слуба з металаканструкцыі.

Жыцця нам магла каштаваць памылка пры выбары пазіцыі альбо выпадак. На першае мы маглі ўплываць. Таму вырашылі зрабіць яшчэ адну спробу пошука лепшай пазіцыі.

(Трохпавярховы будынак ля чыгуначнага маста на вуліцы Леванеўскага за якім мы шукалі пазіцыю. Бахмут, 05 лютага 2023-га)