Навіны
*
Курс размоўнай ангельскай мовы «Talk to Me»Разам з Кацярынай, білінгвай і міжкультурнай камунікатарк…
*
Калі мы здамося – лягчэй не стане.Беларусь будзе вольнай….
*
Уладзімір Някляеў прэзентаваў новы зборнік вершаўПрэзентацыя прайшла ў беларускай прасторы ў Варшав…
*
Адкрыты зваротУ сувязі са з’яўленнем у СМІ інфармацыі аб продажу рэчаў з рыштунку плана “Перамога” К…
*
Уладзімер Някляеў прэзэнтаваў у Варшаве новы зборнік вершаў «Без Айчыны». ФОТАУладзімер Някляеў 17 в…
*
Выстава плаката ў Варшаве, прысвечаная міжнароднай салідарнасці з народамі Украіны і БеларусіВаршав…
*
Рэспубліка № 3 Навіны тыдня на адной старонцыБеларусь, усе рэгіёны Файл для друкуадна старонка А4 ц…
*
Berlin Program for Artists (BPA) – #праграма ментарства і нэтворкінга для творцаў, якія жывуць у #Б…
*
Магчыма, нехта з грэка-католікаў пажадае разам з сябрамі зьезьдзіць на гэты фэст у Ружанах і асьвячэ…

Люты. Бахмут.Пошук пазіцыі.(аповед 14)Частка 1Заехалі ў Бахмут.Тут, на заходнім ускрайку горада, кал…

*

Люты. Бахмут.
Пошук пазіцыі.

(аповед 14)

Частка 1

Заехалі ў Бахмут.

Тут, на заходнім ускрайку горада, калі мы праязжалі яго ў дзень, яшчэ заўважны былі рэшткі мірнага жыцця. Ля адміністратыўнага будынка стаяла чарга ці то за вадой, ці то за гуманітаркай, якую прывязлі, стаяўшыя ля правай абочыны фуры. Далей ішоў стыхійны рынак і, нават, працавала крама з зашытымі OSB плітамі – ад аскепкаў – вокнамі. Згарэўшы астоў іншай крамы. Злева пяціпавярхоўкі, справа – дамы ў дзевяць паверхаў. Амаль цэлыя.

Кожны раз, бачачы скапленне людзей у адным месцы, думаў: “і не баяцца, што па ім прыляціць снарад”. Пры мне не прылятала. Але чуў паўвухам ад гандляроў на рынку меркаванне ў наш бок (у бок вайсковых, якія змагаліся на баку Украіны), што мы наводзім расейскую артылерыю на іх – маўляў, як толькі вайсковыя прыязджаюць і сыходзяць з рынка – сюды заўсёды нешта прылятае.

На бліжэйшым за рынкам скрыжаванні, ля бетоннага дота без аховы, зніжаючы хуткасьць, каб праехаць між бетоннымі блокамі з металічнымі супрацьтанкавымі ежамі, мы заўсёды паварочвалі налева. Прама нельга было, чамусьці. Я ніколі не задаваў пытанне чаму. Неяк само сабой мелася на ўвазе, што дарога прама прастрэльваецца расейскай артылерыяй.

А далей ехалі прама. Толькі на нерэгуляваным скрыжаванні заўседы змяншалі хуткасьць. Не таму, што баяліся парушыць правілы. А каб не трапіць пад гусеніцы свайго ж танка альбо іншай бронемашыны.

Тут ужо вісеў над дарогай аборваны разрывамі снарадаў дрот. Яго прыходзілася аб’язджаць. А калі іншы раз ехалі ў кузаве пікапа – то прыгінаць галовы, каб не зачапіла ім па галаве.

Павярнулі направа – у прыватны сектар. Спачатку шукалі пазіцыю тут.
Не знайшлі: то была занятая ўкраінскім разлікам “Васілька”, то ацалеўшы дрот на слупах перакрываў сектар абстрэла, то высокі тэхнічны будынак нейкага прамысловага прадпрыемства.

Спыніліся ля школы. Па ёй прылятала не раз. Шкло было выбіта цалкам. Частка будынка ператворана ў груду цэглы. На газонах старыя таблічкі з надпісам “міны”. Сапраўды там былі міны альбо не – высвятляць мы не сталі. Пазіцыя нам не падыходзіла – высокія дрэвы заміналі весьці агонь па патрэбнаму нам сектару.

(Заезд у Бахмут з боку Часовага Яра, 12 студзеня 2023)