Навіны
*
РАЗМОЎНЫ КЛУБ ЛІТОЎСКАЙ МОВЫ адкрываецца пры нашай парафіі. Вядучы і настаўнік – святар Віталіус Моц…
*
Усім прывітанне! Будзем рады бачыць вас на гэтым (і не толькі) тыдні ў «Кропцы». Такія часы, што хо…
*
15 верасня адзначаўся Міжнародны дзень дэмакратыі.Для пачатку вызначэнне тэрміну «дэмакратыя», каб п…
*
Лавіце афішу падзей у беларускай прасторы 16-22 верасьня Панядзелак16:00 — адкрыцьцё выставы Плякат…
*
Сёння дзень смерці СЯРГЕЯ ПАЎЛОВІЧА – выбітнага беларускага педагога, багаслова, царкоўна-грамадскаг…
*
Тааааак!Хто з нашых парафіян не дайшоў да службы?Вось спасылка :)…
*
15 верасня 1929 г. у Менску нарадзіўся мастак-графік, выкладнік Арлен Кашкурэвіч*. Працаваў у станк…
*
Быцень, Рынак. Царква Сьвятога Язапата й манастыр базылянаў. 1915 год….
*
Іканастас у царкве Зьвеставаньня Багародзіцы пры Базылянскім манастыры ў Супрасьлі. Першая палова ХХ…

Люты. Бахмут.Працоўныя будні.(аповед 17)Частка 1Руціна баявой працы.6 лютага 2023 мы працавалі ў Бах…

*

Люты. Бахмут.
Працоўныя будні.
(аповед 17)

Частка 1
Руціна баявой працы.


6 лютага 2023 мы працавалі ў Бахмуце, вынішчаючы расейскіх акупантаў з нашага сапага. Д(жон) быў з намі. А ў наступныя дні ён працаваў разам з Воскарам у разліку, які нас мяняў.

Што было далей?

Звычайныя працоўныя будні зліліся ў адзін месяц – люты 2023 года. Той месяц пакінуў пасля сябе асобныя моманты ўспамінаў. І яны, звычайна, не звязаныя з баявымі выездамі ў Бахмут, стаўшымі звыклай руцінай.

Баявыя выязды, здавалася, былі амаль падобнымі і ніяк асабліва не вылучаліся. Іх, хіба што, можна было падзяліць на некалькі катэгорый:

1) Баявыя “чаргаванні”.
Дні, калі мы не рабілі ніводнага стрэлу, альбо выстрэльвалі менш за яшчык снарадаў за дзень (у яшчыку 6 снарадаў). Самая сумная катэгорыя, калі альбо патрэбна было эканоміць снарады. Альбо не было вольнага дрона, які нас мог карэгаваць. Альбо надвор’е было паганым для працы.

2) Агонь без карэгоўкі.
Самы просты і самы бесталковы для мяне, як планшэтыста, від працы. Не прыносіць як аніякага досведа, так і аніякага задавальнення ад працы, бо не разумееш ёсьць у яе вынік альбо няма. Патрабуе мінімум нагрузкі на розум, бо мне (планшэтысту), не трэба было думаць якія карэгоўкі даць Ваяру (наводчыку), каб наступны стрэл быў дакладней. Проста страляем па каардынатам. Ніякай адказнасьці за вынік.

3) Агонь з карэгоўкай.
Самы цікавы і напружны від працы. Дае досвед і, часам, патрабуе напружвання розума. Асабліва, калі нешта ідзе не так і мы не трапляем па цэлі. У такіх выпадках трэба зразумець у чым можа быць памылка, ці з нашага боку яна, і як яе выправіць. У такія моманты час ідзе вельмі хутка. Мы яго не заўважаем. Максімальна паглынутыя ў працу. І калі трапляем па цэлі гэта прыносіць неймавернае задавальненне вынікамі сваёй працы. І, наадварот, расчараванне і ламанне галавы што магло быць не так зроблена, калі снарад ляціць міма цэлі.

(6 лютага 2023, Бахмут, пазіцыя “Жыгуль”. Праца разліка СПГ-9 батальёна “Волат” у складзе (Д(жон), Ваяр, Кусь, Бача)