З Радаўніцай!Сёння разам з шаноўным Zmitser Hameza прайшлі па Ефрасінеўскіх могілках і наведалі з малітваю і вялікодным вітаннем беларускія пахаванні! Сёння памаліліся, але трэба будзе талака, каб прыбраць некаторыя магілы. Дарэчы, знайшлі два пахаванні не ўнесеныя ў даступны нам каталог беларускіх магіл. Вечная памяць рупліўцам беларускай справы!Нагадваю, што сёння 14.05 а 18-й будзе панізіда і […]
Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні
https://t.me/ortovilnya
Праваслаўная супольнасць у Вільні шукае манекен у падрасніку для прыцягнення турыстаў
Прывітанне! Ёсць хто з Вільні?Нам патрэбен манекен! У мінулым годзе насупраць нашага храма адкрылася бургерная ў стылі Breaking Bad. Яны завабліваюць турыстаў тым, што выстаўляюць на вуліцу манекен ў жоўтым касцюме хімабароны (такі ж як у серыяле). І гэта працуе!Па вуліцы ходзяць натоўпы турыстаў, якія гэты манекен фоткаюць, заходзяць і застаюцца з’есці бургер. Ну вось […]
14 мая ў Вільні пройдзе заўпакойная літургія ў памяць аб родных беларусаў за мяжой
Хрыстос Уваскрос! Заўтра ў аўторак 14.05 прыпадае РАДАЎНІЦА! Шмат у каго з тых беларусаў, хто зараз апынуўся за мяжою няма магчымасці наведаць магілы сваіх родных. Але ў Бога межаў няма. І смерць для Яго не перашкода. “У Бога няма мёртвых, а ўсе жывыя!” Таму запрашаем заўтра усіх на вячэрнюю заўпакойную літургію, якая адбудзецца а 18.00 […]
Велікодная Літургія 10 мая ў 19:00 у Беларускай праваслаўнай супольнасці ў Вільні
Дарагія нашы парафіяне,Хрыстос Уваскрос! Мы тут адначасова адыходзім ад Велікоднага марафону і працягваем радавацца уваскросламу Хрысту. І мы падумалі, што хочам радавацца і адыходзіць разам з вамі! Таму сёння вечарам у нас будзе Велікодная Літургія. Прыходзьце! пятніца (10.05) 19:00Адрас: Bokšto g. 4.
Спасылка на файл з тэкстам велікоднай службы ў Беларускай праваслаўнай супольнасці ў Вільні
А не!Памылка! Вось спасылка на файл з тэкстам велікоднай службы https://docs.google.com/document/d/1ciwc07FW4ggJCG5hy7x44SDRVKR9IqlgtE4YOwwjpfQ/edit Хрыстос Уваскрос!
Святочная служба з трансляцыяй і тэкстам набажэнства на канале Царквы
Хутка мы пачнем святочную службу. Калі вы не змаглі прыйсці, не бяда. У нас на канале будзе трансляцыя. А яшчэ да гэтага паста мы прымацуем тэкст набажэнства, каб вы маглі сачыць за намі і яшчэ больш растварацца ў велікоднай радасці. Хрыстос Уваскрос!
Вялікая Пятніца: дзень пакутаў і смерці Іісуса Хрыста ў Беларускай праваслаўнай супольнасці Вільні
Сёння дзень пакутаў і смерці нашага Госпада Вялікая Пятніца — апошні дзень жыцця Іісуса Хрыста. Гэты дзень пачаўся для Яго з начнога допыту ў першасвятара Каіфы, дзе з Хрыста здзекваліся і збівалі. Ранкам Іісуса дапрошваў ужо прэфект Іудзеі Понцій Пілат, якога прызначыў Рым. Не жадаючы разбірацца з абсурднымі прэтэнзіямі, што прад’яўлялі Хрысту першасвятары, і пачуўшы, […]
У Вялікі Чацвер у Вільні пройдзе Літургія Тайнай Хрыстовай Вячэры з анлайн-трансляцыяй
Станем удзельнікамі Тайнай Хрыстовай Вячэры У Вялікі Чацвер падчас Літургіі мы асабіста перажываем евангельскія падзеі Тайнай Вячэры, калі ўпершыню ў гісторыі нашы зямные хлеб і віно сталі целма і крывёю Хрыста. Падчас Літургіі і пасля мы чытаем 12 евангелляў Хрыстовых Пакут. Менавіта ў ноч с чацвярга на пятніцу адбываўся арышт, допыты і збіццё Госпада Іісуса. […]
Велікодная служба і асвячэнне кулічаў у Вільні 4-5 мая
Яшчэ раз пра дзе і калі Велікодная служба Мы будзем асвячаць кулічы цэлы дзень у суботу з 11 раніцы да 6 вечара. Прыходзьце. Bokšto g.4. А ў ноч з суботы на нядзелю святочная служба. Пачнецца яна ў 23:30. Адрас – Vokiečių g.20 (гэта лютэранская царква. Мы ў ёй служылі ў мінулым годзе). І яшчэ адна […]
Велікодная служба і асвячэнне ежы ў Вільні 4-5 мая з магчымасцю анлайн удзелу
Дзе ж і калі будзе Велікодная служба? А булкі ды яйкі асвячаць будуць? Ведаем, што вы задаецеся гэтымі пытаннямі, таму расказваем, што нас чакае на Вялікдзень і непасрэдна перад ім. У суботу, 4 мая, пасля Літургіі на Bokšto g. 4 айцы Георгій і Аляксандр будуць асвячаць ежу. Асвяціць яе можна будзе з 11.00 да 18.00 […]