Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні

https://t.me/ortovilnya

Важныя службы Пакутнай Сядміцы ў Вільні з 2 па 4 мая з анлайн-трансляцыяй

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Наперадзе яшчэ некалькі важных службаў Пакутнай СядміцыВялікі Чацвер, 2 мая. А 18-й адбудзецца Літургія Тайнай Вячэры Хрыста, а пасля, у 19.15 — чытанне 12-ці Евангелляў Хрыстовых пакутаў. Вялікая Пятніца, 3 мая. Дзень Крыжовых пакут. А 18-й пройдзе Чын пахавання плашчаніцы. Вялікая Субота, 4 мая. А 10-й будзе літургія. Адрас усіх набажэнстваў той жа — Вільнюс, […]

Здрада Іуды Іскарыёта і міра ад жанчыны перад пахаваннем Хрыста

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Здрада аднаго з найбліжэйшых вучняў і міра ад жанчыныТры з паловай гады Іуда Іскарыёт быў побач з Хрыстом, бачыў Яго шматлікія цуды. Ён сам іменем Іісуса выганяў чарцей. У той вечар з аўторка на сераду Хрыста і вучняў запрасіў у госці фарысей Сімон, якога некаторыя евангелісты называюць пракажонным. Іісус ацаліў Сімана ад праказы і той […]

У Вялікую Сераду ў Вільні адбудзецца памазанне святым алеем у Беларускай праваслаўнай супольнасці

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Вялікая Серада і памазанне алеем У першыя два дні Пакутнай Сядміцы царква ўспамінае яшчэ не самі падзеі, што папярэднічалі Уваскрасенню Іісуса Хрыста, а Яго апошнія пропаведзі і прытчы. І таксама ветхазапаветныя гісторыі, што падводзяць нас да апошніх дзён жыцця Хрыста. Так, у Вялікі Панядзелак як правобраз пакутуючага Хрыста ўспамінаем ветхазапаветнага патрыярха Іосіфа, якога браты прадалі […]

Беларускі праваслаўны прыход у Вільні праводзіць рамонт і просіць дапамогі

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Без вас нам не справіцца Беларускі праваслаўны прыход у Вільні жыве сваімі сіламі. Зараз у нашым храме праходзіць рамонт (на фота вы можаце бачыць першыя вынікі). Мы набылі і павесілі вось такую прыгожую жырандолю і тры невялікіх свяцільнікі. За ўсё аддалі 187 еўра. Працы працягнуцца і пасля Вялікадня. І без вас нам не справіцца. Таму […]

У Іерусаліме пачынаецца святкаванне Песаха з урачыстым уездам Хрыста

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

«Асана! Блаславёны той, хто ідзе ў імя Гасподняе!»Іерусалім. У хуткім часе пачнецца святкаванне Песаха. У горад масава ідуць паломнікі. Туды ж скіроўваўся і Хрыстос разам з вучнямі. Слава Яго ідзе наперадзе: людзі расказваюць адно аднаму пра ўваскрашэнне Лазара. Многія спадзяюцца, што Хрыстос вызваліць краіну ад рымскай акупацыі і ўзновіць іудзейскую дзяржаву. Але Іісцс уязджае ў […]

Пачынаецца Літургія Лазаравай Суботы з трансляцыяй і магчымасцю падтрымкі праваслаўнага прыходу

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Вось-вось пачнецца Літургія Лазаравай Суботы. Глядзіце трансляцыю па спасылцы. Падтрымаць беларускі праваслаўны прыход можна праз адну з гэтых платформаў: Patreon (для бяспечных данатаў з Беларусі),BYSOL (толькі для ахвяраванняў з-за мяжы),PayPal (толькі для ахвяраванняў з-за мяжы). – YouTube Enjoy the videos and music you love, upload original content, and share it all with friends, family, and […]

Расклад богаслужэнняў перад Вялікаднем у Беларускай праваслаўнай супольнасці ў Вільні

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Вось якія службы нас чакаюць перад Вялікаднем Нашы прыхаджане стварылі такі прыгожы флаер з раскладам багаслужэнняў перад Вялікаднем. Трымайце, каб усё спланаваць і нічога не прапусціць. Пра час і месца ўсяночнай службы на Вялікдзень хутка паведамім. Нагадваем, трансляцыі набажэнстваў даступныя на нашым канале на YouTube.

Уваскрашэнне Лазара: успамін аднаго з самых знакавых цудаў Хрыста

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

«Лазар! Ідзі вон» Заўтра мы будзем успамінаць адно з самых і знакавых цудаў Хрыста падчас яго зямнога шляху — уваскрашэнне праведнага Лазара. Лазар, які з сёстрамі Марфай і Марыяй жы ў Віфаніі (прадмесце Іерусаліма), быў любімым сябрам Хрыста. Даведаўшыся пра яго смерць Іісус заплакаў і пайшоў да магільнага склепа, дзе вось ужо 4 дні ляжаў […]

Расклад святочных службаў на Уваскрашэнне Лазара і Уваход Гасподні ў Іерусалім у Вільні

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Уваскрашэнне Лазара і Уваход Гасподні ў Іерусалім. Расказваем пра час святочных службаў У суботу, 27 красавіка, мы будзем успамінаць цуд уваскрасення праведнага Лазара. Літургія пачнецца ў 10.00. Таксама ў суботу вечарам можна будзе паспавядацца. Усіх жадаючых запрашаем у 18.30. У нядзелю, 28 красавіка, святкуем Уваход Гасподні ў Іерусалім або Вербную нядзелю. Служба пачнецца як звычайна […]

Беларускі філасофскі клуб абмяркуе тэму «Ці можа быць вайна свяшчэннай?» 24 красавіка

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Ці можа быць вайна свяшчэннай? Запрашаем паразважаць разам з Беларускім філасофскім клубам на тэму «Ці можа быць вайна свяшчэннай?» Калі: 24 красавіка (серада) у 18.30. Дзе: у прыходскім доме на Bokšto g. 4.