Запрашаем на набажэнства!
Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні
https://t.me/ortovilnya
23 мая — дзень памяці святой Еўфрасінні Полацкай і біблейскія чытанні ў храме
Сёння дзень памяці святой Еўфрасінні Полацкай. Святая Еўфрасіння нарадзілася ў пачатку XII стагоддзя ў Полацку. Яна была княжацкай дачкой, але прыняла манаства, прысвяціўшы сябе служэнню Богу і людзям. Дзень памяці Еўфрасінні Полацкай – гэта не толькі час шанавання яе святасці, але і напамін пра важнасць духоўных і маральных каштоўнасцяў у нашым жыцці. І мы падумалі, […]
21 траўня адзначаецца Дзень палітвязня ў памяць Вітольда Ашурака і барацьбы за правы чалавека
У гэты дзень 3 гады таму ў шклоўскай калоніі № 17 памёр беларускі актывіст Вітольд Ашурак. Афіцыйная прычына смерці палітвязня – спыненне сэрца, хоць, са слоў сваякоў, да зняволення на здароўе мужчына не скардзіўся. Смерць Вітольда выклікала вялікі рэзананс і прыцягнула ўвагу да праблемы парушэння правоў чалавека і палітычных рэпрэсій у нашай краіне. З тых […]
Паэтычнае апісанне святыні ў Жырава ад Ларысы Геніюш
Прыехаць у Жырава лёс мне выпаў,Дождж хрысціць голаў грэшную маю.І я пад голлем шматвяковай ліпыПілігрымам сціплым сцішана стаю. Святыні побач белыя, як дзіва,Ў абдымках хмараў і высокіх дрэў.Ідзе святар, як галубочак сівы,Стаміўшыся, на лаўку хтось прысеў. Сюды травой, аброшанай і мяккай,На цудатворны пераможны клічПрыходзяць людзі з горам і падзякай.Людскія душы ачышчае зніч. Перада мной зямля […]
Са святам Жыровіцкай іконы Божай Маці — адной з найвялікшых святыняў Беларусі
Са святам Жыровіцкай іконы Божай Маці! Адна з найвялікшых святыняў Беларусі! Маці Божая, дабраславі ўсіх нас!
19 мая ў Вільні адзначаюць Дзень Жанчын-Міраносіц у Беларускай праваслаўнай супольнасці
У бліжэйшую нядзелю 19.05. мы святкуем Дзень Жанчын-Міраносіц! Узгадваем тых першых, што даведаліся пра Уваскрасенне! Першыя прамяні ўзыходзячага сонца афарбоўвалі ружовым зацягнуты смугой ландшафт. У тыя хвіліны, калі гэтыя першыя промні зары прарэзалі цемру з усходу, Марыя Магдаліна і іншыя жанчыны прыйшлі і прынеслі пахучае міра, каб належным чынам скончыць пахаванне свайго дарагога Настаўніка. Калі […]
Запрашаем сёстры-міраносіцы на святкаванне Вашага свята з падарункамі і віншаваннямі
Дарагія нашыя сёстры-міраносіцы, шчыра запрашаем на святкаванне ВАШАГА СВЯТА! Кожная з Вас атрымае прыемны падарунак і шчырыя віншаванні!
Айца Георгія Роя ўключылі ў расійскую базу вышуку па просьбе беларускіх сілавікоў
“Асаблівая прыкмета: святар” А вось вам яшчэ адна (не)велікодная навіна. У абноўленай расійскай базе вышуку з’явілася імя айца Георгія Роя. «Я ведаў, што на мяне заведзена крымінальная справа ў Беларусі і, адпаведна, пра тое, што я ў вышуку. Тут проста наступны крок — беларускія сілавікі перадалі мае дадзеныя ў Расію, — сказаў айцец Георгій у […]
Айцец Аляксандр пра Радаўніцу і праблемы праваслаўя ў Беларусі на Радыё Свабода
Хрыстос Уваскрос!Вы там яшчэ не стамиліся ад каля велікодных размоваў? Калі не, лавіце яшчэ адну: на гэты раз айцец Аляксандр на Радые Свабодзе распавядае пра Радаўніцу і разважае пра царкву ў Беларусі. https://www.svaboda.org/a/32947217.html «Пік Свабоды». Праваслаўны сьвятар пра Радаўніцу, мітрапаліта Веніяміна і прапаганду Лукашэнкі Што варта і чаго ня варта рабіць на Радаўніцу? Наколькі сапраўднае […]
Беларуская праваслаўная супольнасць запрашае на анлайн літургію ў дзень Радаўніцы
Хрыстос Уваскрос! Сення Радаўніца і шмат хто з беларусаў не можа наведаць магілы сваіх родных. Але ў Бога межаў няма. І смерць для Яго не перашкода. Таму запрашаем усіх на вячэрнюю заўпакойную літургію. Далучыцца можна анлайн. У каментах да гэтага паста пакідайце імены тых, каго вы хацелі б памянуць. Patreon (для бяспечных данатаў з Беларусі),BYSOL […]