Дарагія сябры, набліжаюцца Дзяды! Наша віленская праваслаўная грамада Канстанцінопальскага патрыярх…

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Дарагія сябры, набліжаюцца Дзяды!

Наша віленская праваслаўная грамада Канстанцінопальскага патрыярхата шчыра запрашае ўсіх неабыякавых беларусаў і беларусак Вільні далучыцца да талакі на праваслаўных Свята-Ефрасіннеўскіх могілках (Liepkalnio g. 19).

У той час, калі многія з нас не могуць наведаць магілы сваіх продкаў і сваякоў у Беларусі, мы можам паклапаціцца пра пахаванні беларускіх дзеячаў і дзяячак у Вільні: прыбраць тэрыторыю, сабраць лісце, навесці парадак, павязаць БЧБ-стужкі на надмагільных помніках і крыжах. Гэта частка нашага клопату пра беларускую памяць у Вільні.

ТАЛАКА — 17 кастрычніка (субота)
Пачынаем у 10:30. Сустракаемся каля ўваходу на Свята-Ефрасіннеўскія могілкі (Liepkalnio g. 19). тут дакладная геалакацыя.

Калі ласка, бярыце з сабой інструменты, з якімі гатовыя працаваць: пальчаткі, рыдлёўкі, граблі, смеццевыя пакеты. Нешта з неабходнага захопім і мы.


Падчас прыбірання раскажам пра беларускіх дзеячаў і дзяячак, якія пахаваныя на гэтых могілках.

Шчыра запрашаем далучыцца!

Таксама вы можаце падтрымаць нашу дзейнасць ахвяраваннем, скарыстаўшыся адным са спосабаў ніжэй.

Такім чынам вы падтрымліваеце як дзейнасць нашай грамады, так і валанцёрскі клопат пра пахаванні беларускіх дзеячаў і дзяячак на Свята-Ефрасіннеўскіх і іншых могілках Вільні.


Ахвяраванні не з’яўляюцца абавязковымі, але дапамагаюць нам працягваць гэтую справу.

Банкаўскі рахунак:
IBAN: LT667300010191071990
VILNIAUS
Атрымальнік:
APREIŠKIMO ŠVČ. DIEVO GIMDYTOJAI KRIKŠČIONIŲ ORTODOKSŲ PARAPIJA
„Swedbank”, AB
SWIFT-код: HABALT22
У прызначэнні плацяжу пазначайце: Auka


Таксама падтрымаць нас можна праз іншыя платформы:


Patreon — для бяспечных ахвяраванняў з Беларусі.
PayPal — толькі для ахвяраванняў з-за мяжы.