Вось, дарэчы, учора мы пісалі пра Алену Гнаўк. Яна на адным са сваіх шматлікіх “судоў” заўважыла, што “9 жніўня ўладу захапіў не зусім здаровы псіхічна чалавек”. Мяркуем, шмат хто ўзгадаў гэтыя словы у дзень вынясення прысуду Марыі Успенскай. Што тут можна сказаць? Няхай гэты “не зусім здаровы чалавек” ведае: хутка мы яго вылечым. А потым […]
Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле)
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Алена Гнаўк атрымала тры з паловай гады калоніі: 17 затрыманняў і ніколі не спыняецца
Хто хадзіў на маршы – той, мабыць, памятае адзін асаблівы тып людзей, звычайна гэта сталыя жанчыны. Яны не спяшаюцца і ніколі не бягуць, і не таму, што ўзрост ці абутак на абцасах. Ну не пасуе ім бегаць, прыйшлі – значыцца, трэба спакойна ісці наперад. Алена Гнаўк атрымала тры з паловай гады калоніі. Цяжка падлічыць, колькі […]
Чыжоўка перадае прывітанне Бараўлянам і жадае яркіх акцый
Добры вечар усім, акрамя таварыша маёра. Чыжоўка перадае прывітанне Бараўлянам! Няхай вашыя акцыі і вашыя сцягі і стужачкі на дрэвах будуць заўсёды такімі ж яркімі, як і зараз. Разам пераможам!Жыве Беларусь!
Суседзі паведамляюць аб выхадзе з Кааліцыі Пратэсных Двароў і падтрымліваюць яе інфармацыйна
Суседзі, невялічкая аб’ява. Мы прыпыняем свой удзел у Кааліцыі Пратэсных Двароў. Нажаль, чалавек, што быў нашым прадстаўніком, больш не мае магчымасці працягваць. Мы дзякуем удзельнікам КПД за сумесную работу, і па-ранейшаму падтрымліваем іх інфармацыйна. Бо мы маем агульную мэту і будзем працаваць дзеля яе. Беларусь будзе вольнай!
З Днём медработніка: медыкі Беларусі працуюць ва ўмовах дэфіцыту лекаў і пагрозы арышту
Сёння – дзень медработніка. Эпідэмія амаль што скончылася, але нашы медыкі па-ранейшаму як салдаты на фронце, толькі ва ўмовах недахопу боепрыпасаў і пад пагрозай здрады камандавання. Прыватную медыцыну абрабавалі, дзяржаўная разбураецца. Не хапае лекаў ва усіх сферах (аспірын яшчэ ёсць, але ж знікаюць, напрыклад, рэчывы для хіміятэрапіі), не хапае дактароў, бо хто сядзіць, а хто […]
68-гадовы пенсіянер Мікалай Віцікаў атрымаў 8 месяцаў зняволення за ліст у раённую газету
68-гадовы Мікалай Віцікаў атрымаў 8 месяцаў зняволення за ліст у раённую газету на тэму зменаў у канстытуцыю. Турэмны тэрмін за пазіцыю ў Беларусі не здзіўляе, і гэтая навіна магла б патануць сярод іншых сумных навінаў. Але ж які чалавек Мікалай Герасімавіч! Ужо калі было зразумела, што термін можна атрымаць нават за стыкер у тэлеграме, чалавек […]
Адвакату Андрэю Мачалаву прысудзілі два гады «хіміі»: рэпрэсіі супраць абаронцаў
Два гады хіміі прысудзілі сёння адвакату Андрэю Мачалаву. Мабыць, адвакатам зараз цяжэй за іншых: увесь іх вопыт, усе веды, здаецца, нічога не каштуюць супраць дзяржаўнага “не да законаў”. Але, негледзячы на рэпрэсіі, адвакаты працягваюць працу. Чаму? Бо правасуддзе – гэта тое, што існуе па-за межамі дзяржавы. Правасуддзе – гэта больш, чым вынік “суда”. Правасуддзе аднойчы […]
Пераслед журналістаў узмацняецца: новыя арышты і абвінавачванні ў Беларусі
Працягваецца і ўзмацняецца пераслед журналістаў. За кратамі застаюцца журналісты Белсат, ТутБай, Нашай Нівы і іншых выданняў. За апошні месяц фрылансера “Радыё Свабода” Андрэя Кузнечыка асудзілі на 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, затрымалі журналістаў Алеся Любечнука і Канстанціна Залатых, “ТУТ БАЙ Медыя” прызналі экстрэмісцкай арганізацыяй, а акурат сёння рэдактарка “Новага Часу” Аксана Колб атрымала 2.5 гады […]
Справа «Буслы ляцяць»: запалохванне не працуе, беларусы працягваюць барацьбу
Працягваецца працэс па справе “Буслы ляцяць”. Пачвары планавалі паказальны суд, але нават паказальнасць ім даецца не вельмі. Атрымалася арганізаваць толькі ябацек-правакатараў і пратакол на 76-гадовую Наталлю Іванісаву. І чым яны хацелі напужаць нас? Ужо былі і 22 гады за непадарваную сметніцу, і 18 год за ўдзел у выбарах. Каналы з мемамі прызнавалі экстрэмісцкімі, абраную прэзідэнтку […]
Беларусы з Чыжоўкі пратэстуюць супраць пуцінскай Расіі ў Варшаве
Чыжоўка супраць пуцінскай Расіі ў Варшаве! Усім добрага настрою ад нашага чытача. Яшчэ раз дзякуем беларусам, што працягваюць барацьбу, апынуўшыся за мяжой. Жыве Беларусь!