Хто хадзіў на маршы – той, мабыць, памятае адзін асаблівы тып людзей, звычайна гэта сталыя жанчыны. …

Хто хадзіў на маршы – той, мабыць, памятае адзін асаблівы тып людзей, звычайна гэта сталыя жанчыны. Яны не спяшаюцца і ніколі не бягуць, і не таму, што ўзрост ці абутак на абцасах. Ну не пасуе ім бегаць, прыйшлі – значыцца, трэба спакойна ісці наперад.

Алена Гнаўк атрымала тры з паловай гады калоніі. Цяжка падлічыць, колькі разоў Алену Пятроўну затрымлівалі за апошнія два гады (Вясна кажа, сямнаццаць), але яна працягвае барацьбу – заўсёды з усмешкай, бо гумару пачвары баяцца як чорт ладана. Падараваць ІЧУ сметніцу – лёгка! Атрымаць пратакол падчас суда па іншаму пратаколу – чаму не? Усё гэта – спадарыня Алена, жанчына, што ніколі не бяжыць і ніколі не спыняецца.

“Мне хочацца плакаць ад радасці – так змяніўся наш народ. Нашым народам можна ганарыцца”, – сказала аднойчы Алена Пятроўна. А мы ганарымся такімі людзьмі, як Алена Гнаўк.

Свабоду нязломнай Алене Гнаўк!
Жыве Беларусь!