ДЗЕНЬ ІІ (22.06) Кандак 2 (Паўла)Моцна зьдзівіўся ты, пачуўшы з вышыні голас Ісуса, які казаў: “Чаму, Саўле, занядужаўшы няверствам, перасьледуеш Мяне? Але ад гэтага часу вер, бо асьлепне дзёрзкасьць супраціўніка: Я выбраў цябе быць прапаведнікам Маім перад уладарамі і народамі, і сынамі Ізраільскімі”. Пачуўшы гэта, ты, Богам пакліканы апостале Паўле, усклікнуў: Алілуя!. Ікас 2Ты чуў […]
Грэка-католікі Беларусі
Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква
Акафіст апосталу Пятру: Пастыр добры, які кладе душу за авечак сваіх
А К А Ф І С Т ДЗЕНЬ І (21.06) Кандак 1 (Пятра)“Я пастыр добры – кажа Госпад Ісус, – душу маю кладу за авечак маіх. Калі любіш мяне, Пятро, больш чым яны, пасі авечак Маіх, пасі ягнятаў Маіх”. Падвойны запавет любові прыняў ты, апостале Пятро, ад Начальніка пастыраў, усьлед за якім ты пайшоў, не […]
Акафіст святым апосталам Пятру і Паўлу на дні 20-23 чэрвеня перад святам Апосталаў
1-шая частка Акафісту (на першыя дні 20-23.06) – перад святам Апп. Пятра і Паўла.+ + + Акафіст святым апосталам Пятру і Паўлу – з «Падарожнай кніжкі» Францішка Скарыны Вершы перад Акафістам (20.06) Вялікія настаўнікі ўсіх народаў, першапасадныя апосталы Пятро і Паўле, да вас пасьля Бога прыбягаем і просім: маліце Ўладара Хрыста дараваць сьвету супакой і […]
Молімся, каб споўнілася Божая воля ў нашым жыцці і паводзінах, вучыць св. Кіпрыян
«Будзь воля Твая як у небе, так і на зямлі». Мы просім не аб тым, каб Бог мог чыніць тое, што хоча, але каб мы маглі тое, чаго хоча Бог. Бо хто зможа перашкодзіць Богу здзейсніць тое, чаго Ён хоча? Аднак паколькі сатана перашкаджае нам быць паслухмянымі Богу ў думках і ўчынках, таму мы просім […]
Вялікая міласэрнасць Госпада і заклік быць Божымі дзецьмі ў малітве і жыцці
Якая ж вялікая міласэрнасць Госпада, якая ж вялікая Яго літасць над намі і дабрыня, што захацеў, каб мы, становячыся перад Яго абліччам на малітве, называлі Яго Айцом, а сябе сынамі Божымі, як і Хрыстос з’яўляецца Сынам Бога. Ніхто з нас не асмеліўся б назвацца такім імем, калі б Ён сам не сказаў нам так маліцца. […]
Завяршэнне Пятроўскага посту 2024 у грэка-каталіцкіх парафіях Беларусі
ЗАВЯРШЭННЕ ПЯТРОЎСКАГА ПОСТУ 2024 Ў ГРЭКА-КАТАЛІЦКІХ ПАРАФІЯХ Ў БЕЛАРУСІУ 2024 годзе Пятроў пост: 27 мая – 28 чэрвеня Падчас дэкады 10 -19 чэрвеня 2024 ў грэка-каталіцкаіх парафіях і супольнасцях у Беларусі праходзіць абмяркаванне (асэнсаванне) сацыяльнага служэння. Духоўны патранат вызначае літургічны каляндар: =11 чэрвеня: Апосталаў Баўтрамея і Барнабы =19 чэрвеня: Апостала Юды Тадэвуша Канчатковая дэкада: 20 […]
Станем падобнымі да Хрыста, які стаў чалавекам дзеля нас — словы св. Рыгора Багаслова
Станем жа падобнымі да Хрыста, бо Ён стаў падобны да нас. Станем для Яго багамі, бо Ён дзеля нас стаў чалавекам. Ён узяў горшае, каб даць нам лепшае. Ён стаў бедным, каб мы сталі багатымі праз Яго ўбоства. Ён прыняў выгляд раба, каб мы былі свабоднымі. Ён сышоў, каб мы маглі падняцца. Ён быў спакушаны, […]
Хрыстос вучыць маліцца супольна за ўвесь народ, а не прыватна за сябе
Хрыстос, Настаўнік спакою і еднасці, не хоча, каб мы маліліся прыватна і асобна, гэта значыць, каб кожны маліўся толькі за сябе. Не кажам: «Ойча мой, каторы ёсць у небе» або: «Хлеба майго штодзённага дай мне сёння». Ніхто таксама не просіць пра адпушчэнне выключна сваіх правінаў і не просіць, каб толькі ён сам не спазнаваў спакусы […]
Св. Кіпрыян Карфагенскі пра малітву мытніка і фарысея ў святыні
Браты ўмілаваныя! Той, хто моліцца, павінен памятаць, як маліўся ў святыні мытнік побач з фарысеем. Не ўздымаў ганарліва вочы і не раскладаў узнёсла рукі, але біў сябе ў грудзі і, вызнаючы свае ўкрытыя грахі, клікаў на дапамогу Божую міласэрнасць. І хоць фарысей быў цалкам задаволены сабою, але больш на апраўданне заслужыў мытнік, які маліўся без […]
Пётр Татарыновіч — апостал рэлігійнага адраджэння Беларусі і беларускі ксёндз
14 (2) чэрвеня 1896 года нарадзіўся Пётр Татарыновіч – «апостал рэлігійнага адраджэння Беларусі». Беларускі ксёндз, які праводзіў беларусізацыю ў касцёле. Хоць быў рыма-каталіцкім святаром, спрыяў пашырэнню уніяцтва. Пасля вайны апынуўся на эміграцыі, дзе стаў кіраўніком і асноўным аўтарам беларускіх перадач «Радыё Ватыкана» ды дырэктарам місіянераў для эмігрантаў-беларусаў лацінскага абраду. Абараніў доктарскую дысертацыю «Святы Кірыла, біскуп […]