Усе ахрышчаныя пакліканыя падзяляць адказнасьць за місію Царквы, – нагадаў Рымскі Архірэй у відэароліку з малітоўнай інтэнцыяй на кастрычнік 2024 году.
Сьвяты Айцец Францішак падкрэсьліў, што сьвецкія вернікі «знаходзяцца ў Царкве ва ўласным доме і павінны клапаціцца пра яе». «Тое ж самае датычыць і нас, сьвятароў і богапасьвячаных асобаў. Кожны робіць свой унёсак тым, што ўмее рабіць лепш за ўсё. Мы нясём сумесную адказнасьць за місію, мы ўдзельнічаем і жывём у сулучнасьці Царквы», – дадаў Папа.
«Мы, сьвятары, не зьяўляемся кіраўнікамі сьвецкіх, а іх пастырамі. Ісус паклікаў нас, як адных, так і другіх, не для таго, каб былі па розныя бакі, але каб дапаўнялі адзін аднаго. Мы супольнасьць. Вось чаму мы павінны ісьці разам», – адзначыў Папа Рымскі.
Відэазварот Папы гл. па спасылцы.
https://www.vaticannews.va/be/papa/news/2024-09/papa-za-misiyu-kascyola-adkaznyya-se-i-svyatary-i-verniki.html
Пантыфік: за місію Касцёла адказныя ўсе – і святары, і вернікі – Vatican News
Усе ахрышчаныя пакліканы падзяляць адказнасць за місію Касцёла, – нагадаў Францішак у відэароліку з малітоўнай інтэнцыяй на кастрычнік 2024 года. 30 …