Шэсьць кардыналаў прачыталі малітвы з просьбамі аб прабачэньні ад імя Царквы, якія ўклаў Папа Франц…

Шэсьць кардыналаў прачыталі малітвы з просьбамі аб прабачэньні ад імя Царквы, якія ўклаў Папа Францішак за розныя правіны, учыненыя членамі Царквы. Пакаянным набажэнствам у базыліцы сьвятога Пятра 1 кастрычніка 2024 г. завяршылася духоўная падрыхтоўка да другой сесіі асамблеі Сіноду біскупаў пра сінадальнасьць.

Францішак заклікаў Царкву стаць сапраўды сінадальнай, што магчыма толькі праз лячэньне хворых адносінаў. Ён паставіў рытарычнае пытаньне: «Як мы можам быць вартымі даверу ў місіі, калі мы не прызнаем нашых памылак і не схіляемся, каб вылечыць раны, якія мы выклікалі сваімі грахамі?» «Лячэньне раны пачынаецца з прызнаньня граху, які мы зьдзейсьнілі», – падкрэсьліў Папа Рымскі.

Сьвяты Айцец прачытаў наступную малітву: «Ойча, мы сабраліся тут, усьведамляючы, што маем патрэбу ў Тваім поўным любові поглядзе. Нашыя рукі пустыя, мы можам атрымаць толькі столькі, колькі Ты можаш нам даць. Просім у Цябе прабачэньня за ўсе нашы грахі, дапамажы нам аднавіць Тваё аблічча, якое мы зьнявечылі сваёй нявернасьцю. Мы, адчуваючы сорам, просім прабачэньня ў тых, хто быў паранены нашымі грахамі. Дай нам адвагу шчырага пакаяньня для сапраўднага навяртаньня. Просім аб гэтым, заклікаючы Духа Сьвятога, каб Ён напоўніў Сваёй ласкай сэрцы, якія Ты стварыў у Хрысьце Ісусе, Госпадзе нашым. Усе мы просім прабачэньня. Усе мы – грэшнікі, але ўсе мы спадзяемся на Тваю любоў, Госпадзе. Амін».

У матэрыяле па спасылцы можна даведацца пра зьмест тых просьбаў аб прабачэньні ад імя Царквы, якія Папа Францішак падрыхтаваў для пакаяньня і якія кардыналы па чарзе прачыталі падчас малітвы.
https://www.vaticannews.va/uk/pope/news/2024-10/pokayanne-bogosluzhinnya-pered-pochatkom-synodu.html?fbclid=IwZXh0bgNhZW0CMTEAAR3wE3ddVWmeTGFWo4ep6GvvcynHnpdprmsnItipU6lMIc1Ypb438tS0HpU_aem_JaVsxzedW7M_RFHRMAkGOw

Папа: Церква є Церквою вбогих духом і грішників, які шукають прощення – Vatican News

Покаянним богослужіння в базиліці Святого Петра завершилося духовне приготування до другої сесії асамблеї синоду єпископів про синодальність. Сім …