6 траўня ў візантыйскай традыцыі прысвечана памяці Ёва, напаўлегендарнай асобы, на аснове гісторыі жыцця якога пабудавана цэлая кніга Старога Запавету. Хоць святыя ў літургічным календары ў асноўным падпадаюць пад пэўную катэгорыю (мучанікі, прыпадобныя, свяціцелі і г.д.), Ёў выходзіць за рамкі ўмоўнасцей гэтага падзелу. А там, дзе ў памяць пра святога адзначаюць яго заслугі, Ёў называецца […]
Грэка-католікі Беларусі
Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква
Кардынал Гуджэроці падзякаваў Усходнім Цэрквам за ўзбагачэнне каталіцкасці Царквы
Ватыканскі ярарх падзякаваў прадстаўнікам Усходніх Цэркваў за тое, што яны ўзбагачаюць каталіцкасьць Царквы сваім досьведам, культурай і духоўнасьцю. «Папа Францішак, які вучыў нас любіць разнастайнасьць і багацьце чалавечага самавыяўленьня, несумненна, радуецца сёньня, бачачы, што мы аб’яднаныя ў малітве за яго і з ім», – сказаў кардынал Гуджэроцьці. Больш гл.:https://www.vaticannews.va/be/vatykan/news/2025-05/kardynal-gudzheroczi-uskhodniya-verniki-uzbagachayucz-kataliczka.html Кардынал Гуджэроці: Францішак вучыў нас любіць […]
Кардынал Клаўдыё Гуджэроцьці ўзначаліў Імшу за Папу Францішка ў Ватыкане 2 траўня 2025
2 траўня 2025 г., у сёмы дзень дзевяцідзённага маленьня ў Ватыкане за вечны супакой спачылага Папы Францішка, Сьвятую Імшу ўзначальваў кардынал Клаўдыё Гуджэроцьці, які кіраваў пры ім Дэкастэрыяй Ўсходніх Цэркваў. У набажэнстве бралі ўдзел таксама зьверхнікі і вернікі Ўсходніх Каталіцкіх Цэркваў. Еўхарыстыйная багаслужба суправаджалася сьпевам розных традыцыяў. Былы прэфэкт Дыкастэрыі па справах Усходніх Цэркваў кардынал […]
30 гадоў таму Папа Ян Павел ІІ выдаў Апостальскае пасланне “Святло Усходу” аб адзінстве Цэркваў
30 гадоў таму — 2 мая 1995 г. Папа Ян Павел ІІ выдаў Апостальскае пасланне “Святло Усходу” (Orientale Lumen) – аб каштоўнасці і актуальнасці традыцыі (духоўнай спадчыны) Усходніх Цэркваў для Паўсюднай Царквы. Папа пачынае яго з закліку да адзінства паміж Заходняй і Усходняй Цэрквамі, падкрэсліваючы, што святло Усходу неабходнае для паўнаты царкоўнага жыцця на Захадзе. […]
2 траўня: Памяць св. Апанаса Вялікага, біскупа і Настаўніка Царквы
Сёння, 2 траўня Памяць св. Апанаса Вялікага, біскупа і Настаўніка Царквы Св. Апанас Вялікі (каля 295-373) аднолькава шануецца Усходам і Захадам – ён у адзіночку выстойваў супраць ерасяў, гатовых паглынуць Царкву на Усходзе – ён адзіны сярод усіх біскупаў не быў ерэтыком! У 30 гадоў, у 326 годзе ён быў абраны біскупам горада Александрыі, ключавую […]
Пасхальны перыяд у грэка-каталіцкім календары: відэа ўрок з літургічнага жыцця
Што такое Пасхальны перыяд у грэка-каталіцкі календары – глядзі тут: https://youtu.be/w1oOTL1nJAA?si=6qJ-ALRkNJDqbgGm [ЛЖ-12] Літургічнае жыццё (12) – Литургическая жизнь (12) Сябры, гэта ДВАНАДЦАТАЕ відэа ў плэйлісце, прысвечанаму літургічнаму жыццю.Тэма ўрока – ПАСХАЛЬНАЕ КОЛА Першая частка тут: https://youtu.be/dMM-VP1gVF8 Другая частка тут: https://youtu.be/Yc2d-TdKf1I Трэця частка тут: https://youtu.be/dgwCAbON5Xk…
Сафійскі сабор у Полацку разбураны выбухам у 1710 годзе і адноўлены ў стылі віленскага барока
Сафійскі сабор у Полацку, велічны помнік старажытнарускага дойлідства XI стагоддзя, зведаў разбуральную трагедыю падчас Паўночнай вайны. У пачатку XVIII стагоддзя, калі Полацк быў заняты войскамі расійскага цара Пятра I, старажытны храм выкарыстоўваўся як склад пораху. Гэта прывяло да катастрафічных наступстваў. Вясной 1710 года ў саборы адбыўся магутны выбух. Дакладныя прычыны выбуху дагэтуль застаюцца прадметам дыскусій […]
Святы Юзаф як прыклад бацькоўскай пяшчоты і вернасці ў новым выпуску «Веру, ведаю, разумею»
Святы Юзаф – ціхі герой, прыклад бацькоўскай пяшчоты, цярплівасці і сапраўднай вернасці . У новым выпуску “Веру, ведаю, разумею” Аляксандр Панчанка раскрывае, як Папа Францішак бачыць Юзафа: чалавека з адкрытым сэрцам, гатовага служыць Божаму плану нават у складаных абставінах . Яго жыццё – сведчанне надзеі, веры і даверу, якія натхняюць кожнага з нас не баяцца […]
Маніфест 1905 года дазволіў дзясяткам тысяч жыхароў Беларусі вярнуцца ў каталіцтва
Пасля выдання Маніфеста 17 (30) красавіка 1905 года “Аб умацаванні пачаткаў верацярпімасці” імператарам Мікалаем ІІ, які дазволіў свабодна пераходзіць з праваслаўя ў іншыя хрысціянскія канфесіі, значная колькасць жыхароў Расійскай імперыі, у тым ліку на тэрыторыі сучаснай Беларусі, скарысталася гэтай магчымасцю. 1. Гэта было пераважна “вяртанне”, а не “пераход”: Большасць тых, хто афіцыйна зарэгістраваўся як каталік […]
Магдалена Радзівіл: мецэнатка і арыстакратка ў духоўным адраджэнні Беларусі
«Чалавек паклікання» – так кажуць пра Магдалену Радзівіл (1861-1945).Знакамітая мецэнатка, сапраўдная арыстакратка, якая падкрэслівала сваю беларускасць і сыграла вялікую ролю ў духоўным адраджэнні Бацькаўшчыны. Беларускія дзеячы навыперадкі імкнуліся ўвайсці ў давер да княгіні. Яна фінансавала выпуск беларускіх кніг (у тым ліку “Вянка” Максіма Багдановіча), падтрымлівала святароў і нават ахвяравала сваё брыльянтавае калье на заснаванне беларускай […]