
13 жніўня дзень Менскай іконы Багародзіцы.
Трапар. На водах Сьвіслачы / зьявілася Ты, Беззаганная Дзева, / ад Царграда да Кіева / Богам сьцеражонаму гораду Менску ласку паказаўшы; / прасьвяці нас грэшных зьзяньнем Сваім, / зьяві, як заўсёды, сілу Сваю, / уратуй нас заступніцтвам Сваім / і выбаў ад напасьцяў варожых, / бо Цябе як неадольную сьцяну і адзіную надзею маем.
Кандак.Падзяку прыносяць слугі Твае да Цябе, Багародзіца, / за ўсё, чым дабрадзейнічала Ты гораду нашаму, / з глыбіні душы клічам да Цябе: / не супыняй, Уладарка, да Сына Твайго і Бога нашага матчынымі малітвамі / падаваць усё добрае і выратавальнае / ўсім, хто з вераю і любоўю ўсклікае да Цябе: / радуйся, Дзева, хрысьціянаў хвала.