Сёння , 30 красавіка Свята святога Апостала Якуба Святы Якуб, сын Зебядзееў і брат святога евангеліста Яна Багаслова, быў адным з 12 апосталаў, абраных Госпадам у вучні з простых рыбакоў. Разам з братам і апосталам Пятром быў адным з найбліжэйшых вучняў Ісуса. Якуб Старэйшы прапаведаваў у Самарыі, Юдэі і Іспаніі. Паводле Кнігі Дзеяў (12, 2), […]
Грэка-католікі Беларусі
Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква
Разважанні над літургічным святкаваннем Пасхі ў пасхальны пярыяд
У пасхальны пярыяд працягваем разважаць над літургічным святкаваннем Пасхі: https://youtu.be/-yXoXi8WWos?si=TMtoxbM1-ena8MKh [ЛЖ-11] Літургічнае жыццё (11) – Литургическая жизнь (11) Сябры, гэта АДЗІНАДЦАТАЕ відэа ў плэйлісце, прысвечанаму літургічнаму жыццю.Тэма ўрока – ПАСХА Першая частка тут: https://youtu.be/dMM-VP1gVF8 Другая частка тут: https://youtu.be/Yc2d-TdKf1I Трэця частка тут: https://youtu.be/dgwCAbON5Xk Чацвёртая…
Святы Ян Залатавусны пра важнасць чытання Святога Пісання для ўсіх людзей
Не кажы мне гэтай жалюгаднай лухты: «Я заняты судовымі справамі, заглыблены ў дзяржаўныя клопаты, ахоплены справай свайго рамяства; я маю жонку, дзяцей, павінен забяспечваць сваю гаспадарку; я — звычайны чалавек. Чытаць Святое Пісанне — гэта не для мяне, а для тых, хто адрокся ад свету».Чалавеча, што ты кажаш? Гэта менавіта для цябе, яшчэ болей, чым […]
Радуніца: Хрысціянскае свята памяці продкаў пасля Вялікадня ў Беларусі
Радуніца: Хрысціянскае свята памяці продкаўРадуніца (таксама Радаўніца, Радуніцкія Дзяды) – гэта асаблівы дзень у царкоўным календары, прысвечаны памінанню памерлых сваякоў. Ён адзначаецца ў другі аўторак пасля Вялікадня (Пасхі Хрыстовай). Гэта свята мае глыбокія карані і спалучае ў сабе як хрысціянскія, так і дахрысціянскія традыцыі ўшанавання продкаў, але ў хрысціянскім кантэксце яно набывае асаблівы сэнс. Дата […]
28 красавіка — свята св. Кірылы Тураўскага, выдатнага біскупа і пісьменніка XII стагоддзя
28 красавіка – свята св. Кірылы ТураўскагаСвяты Кірыла Тураўскі (каля 1130 – пасля 1182) – адна з найбольш яскравых і значных постацей у духоўнай і культурнай гісторыі Беларусі і ўсяго ўсходнеславянскага свету XII стагоддзя. Ён быў выдатным царкоўным дзеячам, біскупам Тураўскім, таленавітым пісьменнікам, красамоўным прапаведнікам і глыбокім багасловам, якога сучаснікі і нашчадкі празвалі “Залатавустам” за […]
Жыровіцкі манастыр заснаваны 27 красавіка 1613 года як базыльянская абіцель
Жыровіцкі манастыр: Заснаванне базыльянскай абіцелі 27 красавіка 1613 гЖыровічы, невялікае мястэчка ў Гродзенскай вобласці Беларусі, з’яўляецца адным з самых значных духоўных цэнтраў краіны. Яго слава непарыўна звязана з цудатворным абразом Маці Божай Жыровіцкай і велічным Свята-Успенскім манастыром. Хоць першыя згадкі пра святыню на гэтым месцы адносяцца да больш ранняга часу, менавіта 1613 год стаў ключавым […]
У Евангеллі Ян 20:19-31 Тамаш сумняваецца ў уваскрасенні Ісуса, але вера блаславёная
У сённяшнім Евангеллі Ян. 20, 19-31 Тамаш кажа, што не паверыць ва Уваскрасенне Госпада, пакуль не ўкладзе палец свой у раны ад цвікоў і руку сваю не ўкладзе ў бок Яго. Тамаш — святы, асабліва актуальны для нашага часу. Сучаснасць адзначана дзвюма важнымі рысамі: скептыцызмам і эмпірызмам — тымі самымі рысамі, якія мы можам распазнаць […]
Пачаліся 9 дзён малітваў за супакой душы спачылага Папы Францішка
NOVENDIALI – 9 дзён малітваў за супакой душы спачылага Папы Францішка – пачаліся ўчора (26.04.2025). =У Літургіі бярэцца (дадаёцца) Літанія за памерлых з малітвай: “Божа духаў і ўсякага цялеснага стварэння..”. =Пасля Літургіі дадаёцца: “У блаславёным сьне яго…”. (Паніхіда – Малітаўнік с. 767) ды спяваецца: Хрыстос уваскрос… (3х). =Малітвай “Божа духаў і ўсякага цялеснага стварэння..” (Малітаўнік […]
Айцец Андрэй Крот пра рэлігійныя матывы ў творчасці Адама Бабарэкі
У нашай сённяшняй рубрыцы “Хрысціянства і беларуская літаратура” айцец Андрэй Крот працягвае знаёміць нас з рэлігійнымі матывамі ў творчасці Адама Бабарэкі. Гэты савецкі літаратурны крытык і пісьменнік навучаўся ў свой час у духоўнай семінарыі, таму ведаў Святое Пісанне і праваслаўную традыцыю. У яго артыкулах і нататках мы сустракаем крылатыя выразы са Слова Божага ці алюзіі […]
Пахавальную Літургію Папы Францішка ўзначальваў кардынал Джавані Батыста Рэ 26 красавіка 2025
26 красавіка 2025 году пахавальную Літургію Папы Францішка на лацінскай мове ўзначальваў 91-гадовы італьянскі кардынал Джавані Батыста Рэ, дэкан Калегіі кардыналаў. Разам з ім маліліся каля 5 тысячаў канцэлебрантаў – кардыналаў, біскупаў і сьвятароў. Беларускі епіскапат на пахаваньні Папы Францішка прадстаўляюць архібіскуп Менска-Магілёўскі Юзаф Станеўскі і дапаможны біскуп Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандар Яшэўскі. На заканчэньне апошняга […]