3 сакавіка – памяць сьвятых мучанікаў Яўтропа, Кляоніка і Васіліска Сьвятыя Яўтроп і Кляонік жылі ў часы цэзара Максіміяна (285-305), былі роднымі братамі і сябрамі сьв. Тодара Тырона, а сьвяты Васіліск – ягоным стрыечным братам. Пасьля мучаніцкай сьмерці Тодара Тырона яны апынуліся ў вязьніцы ў Амасіі, дзе навярнулі шмат паганаў у хрысьціянскую веру. За адважнае […]
Грэка-католікі Беларусі
Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква
Малітва посту пра ачышчэньне і ўдзел у пачэсных цярпеньнях Хрыста
Госпадзе, што крыжом забіў хітрага ворага, збаў ад ягонай спакусы мяне, грэшнага; ачысьці мяне пастом і дай мне чыніць волю Тваю, каб мне ўбачыць, Уладару, Твае пачэсныя цярпеньні. Я быў паранены зброяй асалоды, Госпадзе, і стаўся быццам мёртвы; ацалі мяне і ажыві маю пакорную душу, Уладару, што быў прабіты кап’ём, і ў дабрыні Тваёй зрабі […]
Чытаньне з кнігі Роду: Госпад загадвае Ною увайсьці ў каўчэг
Чытаньне з кнігі Роду на Вячэрні ў Вялікі пост Сказаў Госпад Бог Ною: “Увайдзі ты з усёй сям’ёю ў каўчэг; бо Я пераканаўся, што ты праведны перада Мною ў гэтым пакаленьні. І ад усякай жывёлы чыстай вазьмі па сем – мужчынскага полу і жаночага, – а ад жывёлы нячыстай па два – мужчынскага полу і […]
Прыповесьці на Вячэрні: Мудрасьць кліча да жыцьця і разважнасьці
Чытаньне з кнігі Прыповесьцяў на Вячэрні ў Вялікі постСыне, паслухай мяне, шчасьлівыя тыя, што захоўваюць мае шляхі. Паслухайце маёй навукі і будзьце мудрымі, і не адкідайце яе. Шчасьлівы той, хто слухае мяне, хто чакае кожны дзень ля варот маіх, стаіць ля парогу дзьвярэй маіх. Бо той, хто знайшоў мяне, знайшоў жыцьцё і атрымаў ласку ў […]
Папа Францішак: крызіс веры паказвае прагненне глыбей пазнаць Бога
Вера без сумневаў не развіваецца. Думкі пра тое, што мы былі пакінуты Богам – гэта досвед веры, які перажывалі многія святыя, а таксама перажываюць сёння многія людзі, якія адчуваюць сябе пакінутымі Богам, але не губляюць веру. Яны захоўваюць гэты дар: у дадзены момант не адчуваю нічога, але захоўваю дар веры. Хрысціяніну, які ніколі не праходзіў […]
Прарок Ісая: народ не навярнуўся да Госпада, і гнеў Ягоны не суняўся
Чытаньне кнігі Прарока Ісаі на Шостай Гадзіне ў Вялікі ПостТак кажа Гoспад: “Xай зразумeюць усe людзi Яфрэма i тыя, штo жывуць у Самарыi, штo ў гoрдасьцi сэрца свайгo гавoраць: “Цэглы развалiлiся – збудуeм з камeньня; высeклi сыкамoры – заступiм ix кeдрамi”. Алe Гoспад узьняў на ix вoрагаў, i нeпрыяцeляў ixнix узбрoiў: арамeйцаў з усxoду i […]
2 сакавіка — памяць сьвятамучаніка Тэадота, біскупа Кірынейскага
2 сакавіка – памяць сьвятамучаніка Тэадота, біскупа Кірынейскага. Сьвяты Тэадот жыў у часы Люцынія (308-324) і Сабіна, кіраўніка Кіпру. Нарадзіўся ў Галацыі (Малая Азія) у хрысьціянскай сям’і, атрымаў добрае выхаваньне і ад маладосьці прагнуў абвяшчаць Слова Божае паганам. Гэта прывяло яго на Кіпр. Тыя, хто навярнуўся да Хрыста праз ягонае прапаведваньне, захацелі мець яго сваім […]
Прыповесьці: мудрасьць кліча людзей прыняць навуку замест срэбра
Чытаньне з кнігі Прыповесьцяў на Вячэрні ў Вялікі пост Сыне, ці ж мудрасьць ня кліча, ці ж розум не ўзьнімае голас свой? Яна стаіць на высокім месцы, пры дарозе, на ростанях; яна кліча ля варот пры ўваходзе да гораду, ля дзьвярэй: “Вас, людзі, клічу я, да сыноў людзкіх (зьвернуты) голас мой! Навучыцеся, неразумныя, разважнасьці, а […]
Чытаньне з кнігі Роду: Бог загадвае Ною збудаваць каўчэг перад патопам
Чытаньне з кнігі Роду на Вячэрні ў Вялікі постНой быў чалавек праведны і беззаганны ў родзе сваім. Ён дагадзіў Богу. Нарадзіў Ной трох сыноў – Сіма, Хама і Яфета. Зямля сапсавалася супраць Бога і была поўная няправеднасьці. І бачыў Бог зямлю, што яна сапсаваная, бо кожнае цела на зямлі робіць нягодныя справы. І сказаў […]
Прарок Ісая: Госпад — камень спатыкненьня і надзея для тых, хто Яго чакае
Чытаньне кнігі Прарока Ісаі на Шостай Гадзіне ў Вялікі ПостГoспада сiлаў шануйцe як Сьвятoга; Ён тoй, кагo трэба баяцца, xтo навoдзiць страx. Ён – камeнь спатыкнeньня i скала падзeньня для абoдвуx дамoў Iзраiля; Ён – сeць i пастка дла жыxараў Eрусалiма. Мнoгiя з ix спатыкнуцца i ўпадуць, i разаб’юцца, будуць сxoплeныя i ўзятыя ў нявoлю. […]