«Кніга скарбаў» з’яўляецца свайго роду абагульненнем аргументацыі палемікі Царквы з арыянамі і новаарыянамі, якая вялася на працягу ўсяго IV і пач. V ст. Яе асаблівасцю з’яўляюцца не столькі самі аргументы, а сістэматычнасць, з якой іх выказвае св. Кірыла, і форма, у якой ён іх выкладае, – своеасаблівага дыялогу з ерэтыкамі, які дазваляе ім выказваць усе свае аргументы, а са свайго боку – дакладнага і выразнага іх абвяржэння, прычым не толькі на падставе цытат са Св. Пісання, але і «сілагістычна».
На гэтым этапе палемікі з новаарыянствам, калі ў Імперыі яно ўжо было ў цэлым пераможана і наўрад ці магло аднавіць свой уплыў, галоўнай задачай Александрыйскага Свяціцеля было максімальна ясна і пераканаўча выкласці праўдзівае вучэнне пра Св. Тройцу, каб узброіць вернікаў Царквы супраць любых довадаў ерэтыкоў і тых, хто спачувае ім, калі такія будуць выказаны. Св. Кірыла менавіта так і фармулюе задачу свайго твору: «Скласці для дзяцей Царквы слова ў якасці гарантыі падмогі на будучыню», – што яму, несумненна, і атрымалася ў поўнай меры.
#Вучэнне_Айцоў