Рух «Сужэнскія сустрэчы» запрашае сем’і на рэкалекцыі ў Баранавічы26–28 сакавіка ў Баранавічах прой…

Рух «Сужэнскія сустрэчы» запрашае сем’і на рэкалекцыі ў Баранавічы

26–28 сакавіка ў Баранавічах пройдуць рэкалекцыі для сем’яў па ўнікальнай аўтарскай праграмме руху «Сужэнскія сустрэчы».

Як адзначаюць арганізатары, пра сужэнскія адносіны неабходна клапаціцца незалежна ад узросту сям’і, каб сужонкі ў радасці і ў горы заставалася згуртаванымі і любячымі.

«Кожная сям’я нарадзілася для таго, каб быць шчаслівай», — сцвярджаюць арганізатары.

Удзельнікі рэкалекцый пазнаюць унікальныя прынцыпы дыялогу — інструмента будавання адносін, выхаду з крызісаў сужэнскага жыцця, паглыблення ўзаемаразумення і павагі, аднаўлення цеплыні і еднасці.

Выкарыстанне гэтага інструмента ў штодзённасці дазволіць сужонкам:
– глыбей перажываць радасць сужэнскага жыцця,
– выходзіць са складаных, канфліктных і часам безнадзейных сітуацый,
– дапаможа будаваць шчырыя і трывалыя адносіны паміж сабою, з дзецьмі і іншымі людзьмі.

Запрашаюцца ўсе, хто гатовы працаваць над сваімі сужэнскімі адносінамі, незалежна ад узросту, канфесійнай прыналежнасці і рэлігійнай актыўнасці, тыя, хто мае царкоўны шлюб (вянчаўся), і тыя, хто толькі распісаўся ў ЗАГСе.

Пачатак рэкалекцый 26 сакавіка ў 18.00, заканчэнне — 28 сакавіка каля 15.00.

Арганізатары гарантуюць захаванне ўсіх мер бяспекі ва ўмовах пандэміі (маскі, адлегласць, дэзінфікуючыя сродкі).

Адрас:
г. Баранавічы,
вул. Шаўчэнкі, 6.

Папярэдні запіс абавязковы!

Нумары тэлефонаў для запісу:
+375 (29) 529 93 50 — Аляксандр
+375 (29) 644 26 05 — Святлана