22 сакавіка – памяць св. Васіля, прасвітара Анкірскага Святы Васіль Анкірскі быў святаром у горадзе Анкіры ў Малой Азіі. Добра ведаючы вучэнне Хрыстовай Царквы, ён заўзята змагаўся з ерэтыкамі-арыянамі, заклікаючы сваіх парафіянаў захоўваць вернасць хрысціянскай веры. За гэта Васіля выдалілі са святарства і забаранілі прапаведаваць. Аднак сваёй ахвярнай працай ён навярнуў да праўдзівай веру яшчэ […]
Грэка-католікі Беларусі
Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква
Пакаянне святой Марыі Егіпецкай і яе жыццё ў пустыні
З-за ранейшых грахоў тваіх ты ня сьмела глянуць на пачэсны Крыж; сумленьне тваё, і ўсьведамленьне зробленых учынкаў навярнулі цябе, багамудрая, на добры шлях. Глянуўшы на ікону блаславёнае Божае Дзевы, і пакаяўшыся ва ўсіх ранейшых правінах, ты, усяхвальная, сьмела пакланілася сьвятому дрэву. Пакланіўшыся радасна месцам сьвятым і атрымаўшы настаўленьне ў дабрадзейнасьці, ты, блаславёная, пайшла па выбраным […]
Пятая нядзеля Вялікага посту прысвечана святой Марыі Егіпецкай
Пятая нядзеля Вялікага посту прысвечана святой Марыі ЕгіпецкайНарадзілася Марыя Егіпецкая ў V ці ў пачатку VI ст. У 12 гадоў яна, будучы вольнай ад нагляду бацькоў, збегла з дому. Пасля чаго адправілася ў сталіцу Александрыю. У гэты час яна моцна захапілася распусным жыццём. Не было нікога, хто б адвярнуў яе са шляху пагібелі. Менавіта так […]
Апостал дня: усе вы адно ў Хрысьце Ісусе
Апостал дняБраты, да прышэсьця веры, мы былі замкнутыя пад вартаю закона да таго часу, як мела адкрыцца вера. Дык вось закон быў для нас павадыром да Хрыста, каб нам апраўдацца вераю; а як прыйшла вера, мы ўжо не пад кіраваньнем павадыра. Бо ўсе вы сыны Божыя па веры ў Хрыста Ісуса; усе вы, хто хрысьціўся […]
Евангелле дня: Ісус прадказвае пакуты і адказвае Якубу і Яну
Евангелле дняБылі яны ў дарозе, узыходзячы ў Ерусалім, і паперадзе іх ішоў Ісус, а яны жахаліся і, услед ідучы, былі ў страху. І ўзяўшы зноў дванаццаць, пачаў ім гаварыць, што з Ім мае адбыцца: “Вось мы ўзыходзім у Ерусалім і Сын Чалавечы будзе выдадзены першасвятарам і кніжнікам, і асудзяць Яго на смерць, і выдадуць […]
21 сакавіка – памяць св. Якуба, вызнаўцы і біскупа Катанскага
21 сакавіка – памяць св. Якуба, вызнаўцы, біскупа Катанскага Вялебны Якуб, біскуп і вызнаўца, з юных гадоў імкнуўся да падзвіжніцкага жыцця. Святы Якуб пакінуў свет і пайшоў у Студыцкі манастыр, дзе прыняў манаства. Ён вёў суровае жыццё, поўнае працы, посту і малітваў. Пабожны манах і выдатны знаўца Святога Пісання, вялебны Якуб быў узведзены на біскупскую […]
Субота Акафісту ў гонар Найсвяцейшай Дзевы Марыі ва Усходняй Царкве
У пятую суботу Вялікага посту ва Усходняй Царкве праводзіцца асаблівая служба ў гонар Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Гэтае набажэнства, характэрнае толькі для Усходняй Царквы, называецца акафістам, адсюль дзень называецца Субота Акафісту. Субота Акафісту, як і Нядзеля Праваслаўя, не мае сувязі з Чатырохдзясятніцай. Яна выпадае ў гэтым часе на падставе гістарычнай традыцыі і практыкі Царквы. На Ютрані […]
Апостал дня: Хрыстос адзін раз прынёс Сябе ў ахвяру
Апостал дня Хрыстос увайшоў не ў рукатворнае сьвяцілішча, паводле вобразу сапраўднага ўсталяванае, а ў самое неба, каб стаць сёньня за нас перад абліччам Божым, і не на тое, каб шматкроць ахвяроўваць Сабою, як першасьвятар уваходзіць у сьвяцілішча штогод з чужою крывёю; інакш належала б Яму шматкроць пакутаваць ад пачатку сьвету. А Ён адзін раз, пад […]
Евангелле дня: вызнанне Пятра і прадказанне пакутаў Сына Чалавечага
Евангелле дня Пайшоў Ісус з вучнямі Сваімі ў паселішчы Кесарыі Філіпавай. І дарогаю пытаўся ў вучняў Сваіх, кажучы ім: “За каго Мяне прымаюць людзі?” А яны адказалі: “За Яна Хрысціцеля, іншыя – за Іллю, а іншыя – за аднаго з прарокаў”. Ён сказаў ім: “А вы за каго прымаеце Мяне?” І ў адказ Пётр сказаў […]
20 сакавіка – памяць айцаў, замучаных у лаўры сьв. Савы
20 сакавіка – памяць св. Яна, Сяргея, Патрыка і інш. айцаў, замучаных у лаўры сьв. Савы У VIII стагоддзі наваколлі Ерусаліма падвяргаліся частым нападам сарацынаў. Быў разбураны і прыйшоў у запусценне манастыр святога Харытона. Двойчы сарацыны спрабавалі разрабаваць Лаўру прыпадобнага Савы Асвячанага, але Провід Божы захоўваў абіцель. Лаўраўскія інакі маглі схавацца ад варварскіх набегаў у […]