Грэка-католікі Беларусі

Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква

19 чэрвеня 2022: Нядзеля ўсіх святых беларускай зямлі

Грэка-католікі Беларусі #Царква

19 чэрвеня 2022: НЯДЗЕЛЯ УСІХ СВЯТЫХ БЕЛАРУСКАЙ ЗЯМЛІ 1. Сёння мы ў асаблівы спосаб узгадваем Усіх Святых Беларускай Зямлі.Святыя – гэта тыя людзі, якіх ставіць нам у прыклад Каталіцкая Царква. Так сталася, што, хаця у нас, беларусаў-католікаў, ёсць святыя, якія не зазналі мучаніцкай смерці, аднак, усё ж болей тых, якія яе зазналі.Нашу беларускую зямлю можна […]

Святы Кіпрыян пра Божыя запаведзі, што вядуць да збаўлення

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Божае Слова − Госпад наш Ісус Хрыстос, прыйшоў да ўсіх людзей, а сабраўшы вучоных і невукаў, перадаваў усім: мужчынам і жанчынам, маладым і старым, запаведзі, што вядуць да збаўлення. Прадстаўляў іх сцісла, каб памяць не нудзілася пазнаннем Божай навукі, але каб за кароткі час можна было зразумець, што неабходна для праўдзівай веры. Калі навучаў, у […]

Хрыстос вучыць прасіць прабачэння ў такой ступені, у якой мы самі прабачаем

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Да просьбы аб адпушчэнні правінаў Хрыстос выразна дадаў як бы закон, які абавязвае нас умовай і абяцаннем, каб мы прасілі адпушчэння правінаў у такой ступені, у якой мы самі адпускаем іх нашым вінаватым. Нам трэба памятаць, што мы не можам атрымаць прабачэнне грахоў, калі самі не прабачым нашым вінаватым. Таму Госпад у іншым месцы кажа: […]

Хрыстос пакінуў верным сваё Цела і Кроў пад постацямі хлеба і віна

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 Адзінародны Божы Сын, жадаючы даць нам удзел у сваім бостве, прыняў нашую прыроду, каб, стаўшыся чалавекам, учыніць людзей багаміБольш за тое, усё, што Ён прыняў ад нас, цалкам прызначыў для нашага збаўлення. Ахвяраваў сваё цела Богу Айцу як уміласціўленне за нас. Сваю кроў праліў дзеля нашага адкуплення і абмыцця, каб мы, выкупленыя з няшчаснай няволі, […]

Урачыстасць Божага Цела як сведчанне еднасці католікаў двух абрадаў

Грэка-католікі Беларусі #Царква

+Урачыстасць Божага Цела – сведчанне еднасці католікаў двух абрадаў+ 10 дзён пасля Ўрачыстасці Зыходу Сьвятога Духа (Пяцідзесятніцы) ў каляндары лацінскага абраду Каталіцкай Царквы прыпадае Свята Цела і Крыві Хрыста (Божае Цела) – у гэтым годзе гэта чацьвер 16 чэрвеня. Паколькі ў Беларусі гэта працоўны дзень, звычайна ў дыяцэзіях арганізуюцца ўрачыстыя працэсіі ў бліжайшую суботу або […]

Сёння пачынаецца Пятроўскі пост

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Сёння пачынаецца Пятроўскі пост. Чацвёртая царкоўная запаведзь («Захоўвай прадпісаныя Царквой перыяды ўстрымання ад мясной ежы і пасты») вызначае перыяды аскетычнага жыцця і пакаяння, якія рыхтуюць нас да літургічных святкаванняў і спрыяюць таму, што мы набываем уладу над сваімі інстынктамі і свабоду сэрца. (ККЦ 2043) Перыяды і дні пакаяння на працягу літургічнага года з’яўляюцца ў Царкве […]

12 чэрвеня – памяць 12-ці навамучанікаў Зямлі беларускай

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Памяць 12-ці навамучанікаў Зямлі беларускай12 чэрвеня сьвяткуем памяць 12-ці навамучанікаў Зямлі беларускай – пацярпелых падчас Другой сусьветнай вайны каталіцкіх сьвятароў, манахіняў і сьвецкіх людзей. Сярод іх была і Марыяна Бярнацкая, якая паходзіла з верных Каталіцкай Царкве ўніятаў з былой Холмскай япархіі. Падчас Другой сусьветнай вайны яна дабраахвотна прапанавала сваё жыцьцё ўзамен за сваю цяжарную нявестку, […]

Вы – святло свету

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Вы – святло свету«Вы святло свету. Не можа схавацца горад, які стаіць на вяршыні гары. І, запаліўшы светач, не ставяць яго пад пасудзінай, але на свечніку, і свеціць усім, хто ў доме» (Мц 5, 14-15). Соллю зямлі Госпад назваў сваіх вучняў, таму што нябеснай мудрасцю яны прыпраўляюць, вяртаючы свежасць, сапсаваныя д’яблам людскія сэрцы. Называе іх […]

Рэкалекцыі для святароў і семінарыстаў Беларускай грэка-каталіцкай Царквы прайшлі ў Мінску

Грэка-католікі Беларусі #Царква

=Рэкалекцыі для святароў і семінарыстаў Беларускай грэка-каталіцкай Царквы прайшлі ў Мінску 6-8 чэрвеня 2022. =Рэкалекцыі пачаліся святочнай Боскай Літургіяў у парафіі Святога Духа. Прысутных святароў і вернікаў прывітаў Апостальскі Нунцый ў Рэспубліцы Беларусь Архібіскуп Антон (Ante Jozić) . ==У наступныя 2 дні духоўныя настаўленні праводзіў Мітрапаліт Senior Уладыка Тадэвуш (Кандрусевіч). ===На завяршэнне духоўных практыкаванняў удзельнікі […]

9 чэрвеня – сьвяты Кірыла, архібіскуп Александрыйскі

Грэка-католікі Беларусі #Царква

9 чэрвеня – сьвяты Кірыла, архібіскуп Александрыйскі Кірыла Александрыйскі нарадзіўся ў другой палове IV стагоддзя ў Егіпце, памёр 27 чэрвеня 444 году ў Александрыі. Вучыўся ў Александрыі, а пасьля знаходзіўся ў манахаў-пустэльнікаў. На ягоную асобу вялікі ўплыў зрабіў патрыярх Александрыйскі Тэафіл, ягоны дзядзька. Сьвяты Кірыла палемізаваў з Несторыем, патрыярхам Канстанцінопальскім, заклікаючы яго прыняць навуку пра […]