Папа Францішак моліцца за Украіну і салідарызуецца з кіпрыётаміНапрыканцы агульнай аўдыенцыі, 9 ліст…

Папа Францішак моліцца за Украіну і салідарызуецца з кіпрыётамі
Напрыканцы агульнай аўдыенцыі, 9 лістапада 2022 года, Папа заклікаў да малітвы за Украіну і выказаў салідарнасць з кіпрыётамі, якія смуткуюць пасля смерці Хрызастома ІІ.

=“Зноў запрашаю да малітвы за змучаную Украіну. Папросім у Бога міру для людзей, якія пакутуюць, зносяць столькі жорсткасці ад наймітаў, якія вядуць вайну”, – звярнуўся да вернікаў Францішак.

=Яго Святасць Папа Францішак выказаў салідарнасць з народам Кіпра, які аплаквае смерць Архібіскупа Хрызастома II. Прадстаяцель (першаіерарх) Кіпрскай Праваслаўнай Царквы памёр ва ўзросце 81 года. “Ён быў дальнабачным пастырам, чалавекам дыялогу, міралюбівым чалавекам, які імкнуўся спрыяць прымірэнню паміж рознымі супольнасцямі ў краіне. Я з удзячнай любоўю ўспамінаю братэрскія сустрэчы, якія мы мелі на Кіпры падчас майго візіту ў мінулым годзе. Памолімся аб вечным супакоі для яго”, – заклікаў Пантыфік. —Аляксандр Амяльчэня – Vatican News