Грэка-каталіцкія манахі і манахіні з Украіны размаўлялі з ПапамПантыфік асабіста падышоў да ўкраінск…

Грэка-каталіцкія манахі і манахіні з Украіны размаўлялі з Папам

Пантыфік асабіста падышоў да ўкраінскіх кансэкраваных асоб і правёў з імі некалькі хвілін. Ён выказаў заклапочанасць тым, што адбываецца ва Украіне, і падтрымку яе народу, і даручыў яго апецы Маці Божай, запрашаючы прысутных разам памаліцца Вітай, Марыя за мір на іх Радзіме. Таксама Францішак маліўся за дзяцей-сірот і ўсіх, хто пацярпеў у выніку вайны, і прасіў законнікаў маліцца за два народы: украінскі і расійскі. Дзякуючы за падарунак Святы Айцец яшчэ раз назваў вайну Расіі супраць Украіны жорсткай і поўнай нянавісці.