ПАПА ФРАНЦІШАК у БАХРЭЙНЕ. +Праграма на 4 лістапада 2022: -10:00 гадз. выступленне Папы на закрыцці «Бахрэйнскага форуму для дыялогу»; -16:00 Асабістая сустрэча Папы з вялікім імамам Аль-Азхара; -16:30 Сустрэча з членамі мусульманскай рады старэйшын – у мячэці Каралеўскага палаца Сахір; -17:45 Экуменічная сустрэча і малітва за мір у каталіцкай катэдры Маці Божай. +++ Экуменічная сустрэча і малітва за мір – у рамках апостальскага паломніцтва Папы Францішка ў Бахрэйн – пройдзе 4 лістапада ў каталіцкай катэдры Маці Божай Аравійскай у Авале, другім па велічыні каталіцкім храме на Аравійскім паўвостраве. – Катэдру асвяцілі менш за год таму – гэта было важнай вяхой рэлігійнай адкрытасці ў Ісламскім Каралеўстве Бахрэйн у Персідскім заліве.
БЕЛАРУСКІЯ НАВІНЫ