Сам Сын Божы – спрадвечны, нябачны, неспасцігальны, бесцялесны, пачатак ад пачатку, Святло ад Святла, крыніца жыцця і несмяротнасці, адбітак правобраза, непарушная пячаць, падобны ва ўсім вобраз, канчатковая мэта Айца і Ягоны сэнс – скіроўваецца да таго, хто з’яўляецца Ягоным вобразам. Прымае чалавечае цела дзеля чалавека і дзеля маёй душы злучаецца з разумнай душою, каб падобнае […]
Грэка-католікі Беларусі
Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква
Перадкалядныя рэкалекцыі «Хрыстос — Уладар сусвету» ў Мінску
“ХРЫСТОС – УЛАДАР СУСВЕТУ” — Перадкалядныя рэкалекцыі ў грэка-каталіцкім Душпастырскім цэнтры Праведнага Язэпа ў г. Мінску (вул. Арджанікідзе, д. 6) – праводзіць а. Зміцер Чарнель, іераманах-рэдэмптарыст 2.12.2022 – ПЯТНІЦА:18:30 – Пачатак рэкалекцый, Боская Літургія, духоўная навука, магчымасць споведзі 3.12.2022 – СУБОТА:10:00 – Боская Літургія, духоўная навука, магчымасць споведзі18:00 – Вячэрня, духоўная навука, магчымасць споведзі 4.12.2022 […]
Грэка-каталіцкія службы ў Мінску на свята святога Андрэя Першапакліканага
30 ЛІСТАПАДА, СВ. АНДРЭЯ ПЕРШАПАКЛІКАНАГА: ГРЭКА-КАТАЛІЦКІЯ СЛУЖБЫ Ў МІНСКУ =29.11.2022, Аўторак, гадз.18:30 – Боская Літугіяя ў храме Парафіі Праведнага Язэпа (вул. Арджанікідзе, д. 6); =30.11.2022, Серада, гадз. 18:30 – Боская Літургія ў храме Парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі (зав. Снежны , д. 7). +Апостал Андрэй (стар.-грэцк. Ἀνδρέας, лац. Andreas), больш вядомы як апостал Андрэй Першапакліканы […]
Прышэсце Хрыста і Яго гатоўнасць духоўна пасяліцца ў душах
Менавіта ў час прыйсця свайго Адзінароднага Сына, у нязмернай любові да нас, грэшнікаў, Бог паслаў Таго, Хто павінен быў вызваліць нас ад насілля ўлады д’ябла, запрасіць і прывесці нас да нябеснай гасціны, паказаць нам праўду, навучыць праведным паводзінам, прышчапіць нам зачаткі дабрадзейнасцяў, шчодра адарыць нас скарбамі Сваёй ласкі і, нарэшце, усынавіў нас і зрабіў спадкаемцамі […]
Два прышэсці Ісуса Хрыста: першае і другое
Два прышэсці Ісуса ХрыстаМы абвяшчаем прышэсце Хрыста: не толькі першае, але і другое, нашмат цудоўнейшае ад першага. Бо першае пераважна сімвалізавала цярпенне, а другое прынясе дыядэму Божага Валадарства. Бо шмат чаго дваякага ёсць у нашага Госпада Ісуса Хрыста. Дваякае нараджэнне: адно ад Бога перад вякамі, другое – ад Дзевы напрыканцы вякоў. Дваякае і прыйсце Ягонае: […]
У Мінску адслужылі Ліццю за супакой душы Уладзіміра Макея
ВЕЧНАЯ ПАМЯЦЬ! 26 лістапада 2022 г. памёр міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, паведаміла БЕЛТА са спасылкай на прэс-сакратара МЗС Беларусі Анатоля Глаза. +У вечар таго ж дня – паводле трыдыцыі Старажытнай Царквы «Oratio post acceptum mortis nuntium» – «Малітва пасля атрымання весткі аб смерці» – Апостальскі візітатар дя грэка-католікаў Беларусі Архімандрыт Сяргей (Гаек) адслужыў […]
Гора душы, у якой не жыве Хрыстос
Як дом, калі не жыве ў ім гаспадар, становіцца змрочным, занядбаным і знішчаным, напаўняецца брудам і пылам, так і душа, пакінутая Госпадам, Які быў у ёй з хорамі анёлаў, напаўняецца цемраю граху, брудам пажадлівасці і ўсялякай брыдоты. Гора дарозе, па якой ніхто не ходзіць і не чутны на ёй голас чалавека, бо становіцца яна схованкай […]
Свята ўвядзення Багародзіцы ў святыню Гасподнюю
Настала пачэснае сьвята, радасны дзень: Тая, што была дзеваю перад родамі, і пасьля родаў дзеваю засталася, прыводзіцца ў сьвятыню Гасподнюю. Радуецца бацька Прадвесьніка стары Захар і весела ўсклікае: “Заступніца сумных і тых, што ў патрэбе, прыходзіць у сьвятыню, сама ўся сьвятая, каб асьвяціцца і быць жыльлём Уладара ўсіх”. Хай цешыцца прабацька Якім, хай радуецца Ганна, […]
Уводзіны ў храм Найсвяцейшай Багародзіцы: традыцыя і сэнс свята
21 лістапада – Уводзіны ў храм Найсьвяцейшай Багародзіцы “У аснове сьвята Ўводзінаў ў сьвятыню ляжыць старая традыцыя, паводле якое бацькі Найсьвяцейшае Багародзіцы, калі Ёй споўнілася тры гады, прывялі Яе ў сьвятыню ў Ерусалім, дзе Яна заставалася праз некаторы час. Гістарычная праўдзівасьць гэтай традыцыі даволі сумніўная. Царква прапануе нам гэтае сьвята як вобраз вышэйшае праўды, менавіта […]
Імша па-беларуску адбудзецца ў касцёле святой Тэрэзы пры Вострай Браме
https://catholic.by/3/news/belarus/15227-imsha-pa-belarusku-adbudzetstsa-u-kastsjole-svyatoj-terezy-pry-vostraj-brame-pramaya-translyatsyya-z-vilni Імша па-беларуску адбудзецца ў касцёле святой Тэрэзы пры Вострай Браме. Прамая трансляцыя з Вільні У суботу 19 лістапада, у межах святкавання Апекаў Маці Божай, якія адзначаюцца ў Вільні на працягу тыдня з нагоды ўрачыстасці Маці Міласэрнасці Вастрабрамскай, у касцёле святой Тэрэзы пры Вострай Браме будзе цэлебравацца святая Імша на беларускай мове.