Запрашаем у Хрысціянскі Сацыяльны Цэнтр на лекцыю, якая пазнаёміць з найбольш важнымі падзеямі гісто…

Запрашаем у Хрысціянскі Сацыяльны Цэнтр на лекцыю, якая пазнаёміць з найбольш важнымі падзеямі гісторыі хрысціянства ў XVI–XVIІІ стст. на беларускіх землях.

На лекцыі можна будзе:

пазнаёміцца са шматлікімі помнікамі гісторыі і культуры беларускага хрысціянства;
адкрыць для сябе асаблівасці розных канфесій;
убачыць рэдкія архіўныя здымкі і артэфакты.
Прапануецца аўтарскае бачанне гістарычных працэсаў развіцця хрысціянскіх канфесій на нашых землях. Прадугледжаны віктарыны, цікавыя пытанні і заданні, а таксама падарункі.

Лектар: навуковы супрацоўнік​ Павел Каралёў.

Лекцыя № 3 “Гісторыя хрысціянства на беларускіх землях (XVI–XVIІІ​ стст.)”​ адбудзецца 28 сакавіка (аўторак) у 18:15.

Адрас:​ Хрысціянскі Сацыяльны Цэнтр, вул. Серафімовіча, 19, г. Мінск

Уваход вольны.