+80-годдзе ХАТЫНЬСКАЙ ТРАГЕДЫІ+22 сакавіка 2023 г., у 12:00 па ўсёй Беларусі пройдзе хвіліна маўчання па ахвярах трагедыі ў Хатыні. Далучыцца можа кожны. ++Для вернікаў – гэта нагода да хвіліны маўчання далучыць заўпакойную малітву. Вечная памяць! +++У Мінску, у той жа дзень (у сераду, 22 сакавіка) заўпакойныя Службы за ахвяр Хатыні і іншых спалёных вёсак (у тым ліку ўніяцкіх вёсак Палесся) пройдуць у грэка-каталіцках храмах (вул. Арджанікідзе 6 і зав. Снежны 7) – у 18:30.
БЕЛАРУСКІЯ НАВІНЫ