Грэка-католікі Беларусі

Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква

Заўпакойная малітва ў Мінску ў гадавіну смерці ксяндза Міхала Сапеля

Грэка-католікі Беларусі #Царква

ВЕЧНАЯ ПАМЯЦЬ! -СУБОТА, 10 снежня 2022. +Заўпакойная малітва ў МІНСКУ: у першую гадавіну адыходу ў вечнасць першага пробашча адроджанай парафіі Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску і першага дырэктара Дабрачыннага каталіцкага таварыства Caritas ксяндза Міхала Сапеля . =Ён быў верным сябрам а. Яна Матусевіча і нёс вялікую падтрымку грэка-каталіцкім супольнасцям на шляху […]

Малітва да Марыі як надзеі, пуцяводнай зоркі і абаронцы ад падманаў

Грэка-католікі Беларусі #Царква

О, дзеваў усіх вартаўнічкаІ Маці цнатлівая Бога,Ты радасць нябёсаў, Ты брама,Марыя – Ты наша надзея. Галубка з красою дзівоснай,Лілея, што ззяе між церняў.Ты кветка, якая залечыцьБалючыя раны людскія. Ты вежа, што злу не здаецца,Ты – пуцяводная зорка.Нас барані ад падманаў,Святлом будзь для грэшнага свету. Рассей усю цемру памылак,Дай знаць пра падводныя скалы.І тым пакажы накірунак,Хто […]

8 і 9 снежня — дні асаблівага ўшанавання Багародзіцы

Грэка-католікі Беларусі #Царква

8 – 9 СНЕЖНЯ: дні асаблівага ЎШАНАВАННЯ БАГАРОДЗІЦЫ. =Паводле каляндара Каталіцкай Царквы лацінскага абраду 8 снежня святкуецца Ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (festivitas Immaculatae Conceptionis Beatissimae Virginis Mariae). =Тайну Беззаганнага Зачацця Багародзіцы Цэрквы візантыйскай традыцыі адзначаюць 9 снежня: “Зачацце св. Ганны, калі яна зачала Найсвяцейшую Багародзіцу”. =У сувязі з гэтым варта даведацца, што насамрэч […]

Свята святога Мікалая і клопат пра хрысціянскае выхаванне дзяцей

Грэка-католікі Беларусі #Царква

6 снежня – свята св. Мікалая, біскупа Мірлікійскага. =Віншуем Мінскую грэка-кат. парафію св. Мікалая, Валянцераў св. Мікалая і ўсіх, хто носіць імя гэтага святога Іерарха. =Памятайма, што св. Мікалай быў біскупам: клапаціўся аб бедных, прыносіў падаркі дзецям але і вучыў іх хрысціянскай веры. Сёння добрая нагода, каб здынамізаваць наш клопат пра хрысціянскае выхаванне дзяцей і […]

Перадкалядныя рэкалекцыі ў грэка-каталіцкай парафіі ў Гродне

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 Перадкалядныя рэкалекцыі Рэкалекцыі праводзіць кс. доктар Юры Павайба, выкладчык філасофіі ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне і ў Тэалагічным каледжы імя св. Казіміра. 11 снежня, нядзеля 10.00The post Перадкалядныя рэкалекцыі first appeared on ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЕ ФАЦІМСКАЙ У ГРОДНЕ. https://facimskaja.by/galounaya/peradkalyadnyya-rekalekczyi.html Перадкалядныя рэкалекцыі | ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЕ ФАЦІМСКАЙ У ГРОДНЕ Рэкалекцыі праводзіць кс. доктар […]

Дар стварэння свету для чалавека і яго маральная адказнасць

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 Дар стварэння свету для чалавека і яго маральная адказнасцьЗ першых радкоў Святога Пісання мы даведваемся пра Бога — Творцу, Які стварае свет у бясконцай велічы: космас, прыроду, чалавека. Святое Пісанне сведчыць, што праз стварэнне мы пазнаем Творцу: «Бо з велічы і прыгажосці стварэнняў, праз падабенства можна пазнаць Творцу іх» (Мдр 13, 5). “Нішто іншае не […]

Мінска-Магілёўская курыя прыняла меры для парафіі Чырвонага касцёла

Грэка-католікі Беларусі #Царква

САЛІДАРНАЙ МАЛІТВАЙ суправаджаем братоў рыма-католікаў. =Мінска-Магілёўская Мітрапалітальная курыя, клапоцячыся пра духоўнае дабро вернікаў парафіі святога Сымона і святой Алены ў Мінску, прыняла шэраг неабходных мер для забеспячэння далейшай дзейнасці парафіяльнай супольнасці ва ўмовах часовага закрыцця Чырвонага касцёла. =Паведамленне= У сувязі са здарэннем, якое мела месца ў ноч з 26 на 27 верасня ў касцёле святога […]

Хто такі Госпад Бог і як пазнаць Яго

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Хто такі Госпад Бог? «Я — Госпад Бог твой», — такімі словамі звяртаецца да нас Госпад Бог, даючы нам запаведзі. У той жа час Ён запрашае нас адкрыць вочы, паглядзець навокал і спазнаць рэчаіснасць такой, якая яна ёсць, такой, якой Ён яе стварыў. Наш Бог – гэта асоба, а не ідэя ці абстракцыя. Бог жывы, […]

Андрэй знайшоў Месію і прывёў Пятра да Ісуса

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Мы знайшлі МесіюАндрэй застаўся ў Ісуса і даведаўся пра многае ад Яго, але не затоіў скарба, а спешна пабег да свайго брата, каб зрабіць яго супольнікам Хрыста. Звярні ўвагу на тое, што ён сказаў свайму брату: «Мы знайшлі Месію (гэта значыць Хрыста)» (Ян 1, 41). Бачыш, якім чынам ён паказвае тое, пра што даведаўся за […]

Сын Божы прыняў чалавечае цела дзеля збаўлення чалавека

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Сам Сын Божы – спрадвечны, нябачны, неспасцігальны, бесцялесны, пачатак ад пачатку, Святло ад Святла, крыніца жыцця і несмяротнасці, адбітак правобраза, непарушная пячаць, падобны ва ўсім вобраз, канчатковая мэта Айца і Ягоны сэнс – скіроўваецца да таго, хто з’яўляецца Ягоным вобразам. Прымае чалавечае цела дзеля чалавека і дзеля маёй душы злучаецца з разумнай душою, каб падобнае […]