РЫМСКІ АРХІРЭЙ СТВАРЫЎ НОВУЮ СТРУКТУРУ ДЛЯ ВЕРНІКАЎ ВІЗАНТЫЙСКАГА АБРАДУ Ў БЕЛАРУСІ30 сакавіка 2023 …

РЫМСКІ АРХІРЭЙ СТВАРЫЎ НОВУЮ СТРУКТУРУ ДЛЯ ВЕРНІКАЎ ВІЗАНТЫЙСКАГА АБРАДУ Ў БЕЛАРУСІ

30 сакавіка 2023 году Францішак заснаваў Апостальскую адміністратуру для вернікаў візантыйскага абраду ў Беларусі, прызначыўшы Апостальскім адміністратарам гэтай царкоўнай акругі архімандрыта Сяргея Гаека, які дагэтуль быў Апостальскім візітатарам ad nutum Sanctae Sedis для грэка-католікаў Беларусі – паведамляе прэс-служба Сьвятога Пасаду.

Каталіцкая супольнасьць візантыйскага абраду ў Беларусі зьяўляецца спадчыньніцай Берасьцейскай уніі 1596 году, – гаворыцца ў афіцыйным паведамленьні Сьвятога Пасаду.

У 1839 годзе ў выніку рэалізацыі таемнага плану па ліквідацыі Уніі ў Расейскай імперыі, які прапанаваў ураду сьвятар (пазьней – біскуп) Ёсіф Сямашка, Уніяцкая Царква была скасаваная і далучаная да Расейскай Праваслаўнай Царквы.

У афіцыйным паведамленьні Сьвятога Пасаду згадваецца, што ў 1798 годзе была створана Менская (русінская) япархія, дзейнасьць якой у 1839 годзе была паралізавана, але гэтая структура ніколі не ліквідавалася. Annuario Pontificio згадвае яе да 1924 году.

Варта таксама адзначыць, што да 1874—1875 гадоў беларускія ўніяцкія парафіі (у якіх было некалькі дзясяткаў тысячаў вернікаў) яшчэ існавалі на невялікай тэрыторыі на паўночным захадзе сучаснай Беларусі (вакол мястэчка Сапоцкін у Гарадзенскім раёне) і на Падляшшы.

Пасьля выданьня ўказу пра верацярпімасьць у Расейскай імперыі ў 1905 годзе больш за сто дваццаць тысячаў вернікаў, гвалтоўна запісаных пасьля 1839 году з уніятаў у праваслаўныя, а таксама іх нашчадкі перайшлі на каталіцтва лацінскага абраду, бо адраджаць уніяцкія парафіі было па-ранейшаму забаронена.

У 1907 годзе грэка-каталіцкі мітрапаліт Андрэй Шаптыцкі прызначыў расейскага сьвятара а. Аляксея Зерчанінава, які прыняў каталіцтва, апекавацца ўсімі вернікамі-ўніятамі на тэрыторыі Расейскай імперыі, у тым ліку і беларусамі. Мітрапаліт Грэка-Каталіцкай Царквы Андрэй Шаптыцкі накіраваў у 1908 годзе адмысловае пасланьне да вернікаў на тэрыторыі былых уніяцкіх япархіяў у Беларусі, якія ён па-ранейшаму лічыў нескасаванымі ў выніку Полацкага сабору 1839 г.

Спробы адрадзіць Унію ва ўсходняй Беларусі, якая была пад Саветамі, у першай палове 1920-х гг. рабілі рыма-каталіцкі дэкан з Магілёву а. Язэп Белагаловы і расейскі грэка-каталіцкі экзарх а. Леанід Фёдараў. Апошняму 18 студзеня 1923 году мітрапаліт А. Шаптыцкі даручыў часовае кіраваньне ўсімі католікамі ўсходняга абраду ў Беларусі на правах экзарха з усімі належнымі правамі і прывілеямі да прызначэньня сталага адміністратара.

Сапраўднае адраджэньне Уніі пачалося ў 1920-х гадах у Заходняй Беларусі, якая трапіла ў склад Польшчы. Цэнтрам адраджэньня Уніі там з канца 1920-х гг. стаў Альбярцін (каля Слоніму), дзе была створаная Ўсходняя місія айцоў езуітаў. У Заходняй Беларусі былі створаны парафіі і місійныя пляцоўкі славяна-бізантыйскага абраду. Гэтыя парафіі ня мелі свайго ярарха і падпарадкоўваліся мясцовым лацінскім біскупам (віленскаму і пінскаму). Апекавацца парафіямі славян